Данатэла
| Данатэла | |
| Donatello | |
Данатэла. Скульптура ў Уфіцы |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Даната дзі Нікола дзі Бета Бардзі |
|---|---|
| Дата нараджэння: |
каля 1386 |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Стыль: | |
Данатэ́ла (поўнае імя: Donato di Niccolò di Betto Bardi) — скульптар-разьбяр эпохі Рэнесансу. Нарадзіўся каля 1386 года ў Фларэнцыі, памёр 13 снежня 1466 года.
На працягу жыцця Данатэла працаваў ў Фларэнцыі, Падуі і Сіене. Вучыўся і спачатку працаваў з Ларэнца Жыберці, карыстаючыся заступніцтвам багатага банкіра Мартэлі. З 1404 да 1407 года працаваў у майстэрні Жыберці ў Фларэнцыі. З 1430 да 1433 года вучыўся антычнай разьбе ў Рыме ў вядомага архітэктара Брунэлескі, а з 1443 да 1453 ў Падуі. Выконваў заказы па разьбе скульптураў для фларэцнійскіх цэркваў: скульптуры Давіда (1408/1409 г.г.), св. Яна Евангеліста (1408—1415), св. Іосіфа (1416). У Падуі стварыў помнік з бронзы венецыянскаму кандацьеру Эразму да Нарні (1447) — першы конны помнік з часоў Антычнасці. У нашыя дні яна стаіць перад царквой св. Антонія ў Фларэнцыі.
Апошнія гады жыцця Данатэла правёў у Фларэнцыі, працуючы да старасці і памёр у 1466 годзе. Быў пахаваны з вялікай павагай у царкве св. Лаўрэнція ўпрыгожанай яго працамі.
Дзейнасць Данатэла мела важнае значэнне для развіцця рэнесанснай разьбы і яе вызвалення ад уплываў готыкі.
Литература [правіць]
- Semper, «D., seine Zeit und Schule» (Вена, 1875);
- H. Tschudi, «D. e la critica modenia» (Турын, 1887);
- W. Bode, "Italienische Bildhauer der Renaissance (Б. 1887);
- E. Muntz, "D. (у серыі манаграфій: «Les Artistes celebres», 1885).
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Данатэла