З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вялікі баклан (Phalacrocorax carbo) — марская птушка з роду бакланаў (Phalacrocorax).
Мажная птушка з перапончатымі лапамі, доўгай шыяй, выгнутай дзюбай і вялікім чорным чубком. Афарбаванне чорнае з зеленаватым адценнем, горла і шчокі белыя. Часам у дарослых галава і шыя шэрыя. Маладыя птушкі шэра-бурыя з белым жыватом.
- Даўжыня цела самцоў ад 88 да 91 см, самак - 80 - 90 см.
- Размах крылаў у самцоў 1,27 - 1,56 м, у самак 1,25 - 1,5 м.
- Даўжыня крыла самца 33 - 38 см, самкі - 32,5 - 36,5 см.
- Даўжыня дзюбы у самца 5,9 - 7,5 cм, у самкі - 5,2 - 6,2 см
- Вага птушак ад 1,8 да 3,0 кг.
Хвост круглявы, з 14 жорсткіх рулявых пёраў.