Бактрыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бактрыя на карце Сярэдняй Азіі

Ба́ктрыя, Бахтры, Бактрыяна — старажытная краіна са сталіцай у горадзе Бактра (суч. Балх), на тэрыторыі сучаснага Ірана. У навейшы час Бактрыяй часам называлі ўсходні Іран цалкам.

Краіна змяшчалася паміж хрыбтом Гіндукуш (стараж. Парапаміс) і ракой Амудар'я (стараж. Окс), і была абкружана Туранскай пустыняй. Рэльеф горны, клімат умеркаваны. Глеба ўрадлівая, шмат вады.

Бактрыя была месцам арыйскага засялення да падзелу арыйскіх плямёнаў на іранскія і індыйскія; месца нараджэння зараастрызму.

Да сяр. 1-га тыс. да н.э. гісторыя краіны міфалагізаваная (Шахнамэ, асірыйскія хронікі). Была падпарадкавана Персідскаму царству пры цары Кіры, была адной з сатрапій. Пазней уваходзіла ў дзяржаву Аляксандра Македонскага і дзяржаву Селеўкідаў. Каля 255 да н.э. на гэтых землях утварылася самастойнае Грэка-Бактрыйскае царства. У 2 ст. да н.э. заваявана тахарамі, затым атрымала назву Тахарыстан. У 139 да н.э. краінай авалодалі кушанскія плямёны, і яна ўвайшла як цэнтральная вобласць у Інда-Скіфскую імперыю, якая праіснавала да 450, калі яе захапілі эфталіты (белыя гуны). З канца 6 ст. на межах Бактрыі з'явіліся цюркі, а неўзабаве пасля падзення дзяржавы Сасанідаў, Бактрыя была захопленая арабамі, уведзеная ў склад Багдадскага халіфату і ісламізаваная.

thumb
thumb
Бактрийка 1.JPG
thumb
Бактрийская мужская одежда Кафирниган (Таджикистан). Бактрийская женская одежда Кафирниган (Таджикистан). Бактрийская женская одежда Кафирниган (Таджикистан). Бактрийская мужская одежда Кафирниган (Таджикистан).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bactria // Encyclopaedia Britannica, 11th edition, 1911.
Гістарычныя вобласці Азіі
Анатолія | Арменія | Бадахшан | Бактрыя | Белуджыстан | Бенгалія | Галатыя | Гірканія | Даурыя | Джунгарыя | Кападокія | Карыя | Кашмір | Кілікія | Кубань | Курдыстан | Левант | Лідыя | Лікія | Маньчжурыя | Марвар | Мевар | Нурыстан | Палесціна | Пенджаб | Персія | Сямірэчча | Сагдыяна | Сінд | Скіфія | Туркестан | Тыбет | Фінікія | Харасан