Кір II Вялікі

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Памятка «цыліндр Кіра» напісаная па загаду Кіра, пасля захопу Вавілона.

Кір II Вялікі[1] (? — 530 да н.э.), цар старажытнаперсідскі, які быў заснавальнікам дынастыі Ахеменідаў. У 558 да н.э. узначаліў саюз персідскіх плямён, якія паўсталі супраць панавання мідыйцаў. У 550 да н.э. заваяваў Мідыю, а пазней грэчаскія гарады ў Малой Азіі і значную частку Сярэдняй Азіі. У 538 да н.э. захапіў Вавілонію і далучыў яе да Персідскай дзяржавы. Імкнучыся ператварыць Іудзею ў плацдарм супраць Егіпта, выпусціў з вавілонскага палону іудзеяў, аднавіў Іерусалім, а таксама некаторыя фінікійскія гарады. У 530 да н.э. загінуў у бітве ў час свайго чарговага паходу ў Сярэднюю Азію.[2]

  1. Поводле Скарыны Цір.
  2. Скарына Ф. Творы:... С. 155.

Літ.:

Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.155. ISBN 5-343-00151-3.