Баляслаў Масціцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баляслаў Масціцкі
Род дзейнасці ваенны
Дата нараджэння 14 снежня 1877(1877-12-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 1918(1918-02-18)[1] (40 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
сярэбраны крыж ордэна Virtuti Militari крыж Незалежнасці з мячамі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баляслаў Эўзебіюш Масціцкі (польск.: Bolesław Euzebiusz Mościcki; 1877, Высоке-Мазавецке — 18 лютага 1918, ваколіцы Лунінца) — польскі ваенны, палкоўнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў афіцэрскую школу ў 1902 годзе. Пасля ў расійскім войску.

Першы камандзір Крэавецкага ўланскага палка. Удзельнік Руска-японскай і Першай сусветнай вайны. На апошняй — у складзе Першага Польскага Корпуса Доўбар-Мусніцкага.

Загінуў ад рук бальшавікоў і ўзброеных сялян 18 лютага 1918 каля Лунінца пры спробе перайсці лінію руска-нямецкага фронту. Яго рэшткі былі спецыяльна адшуканыя і пахаваны ў Мінску ў кафедральным касцёле. У 1921 перавезены ў Варшаву ў Касцёл Святога Крыжа. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Virtuti Militari.

Зноскі

  1. а б Bolesław Euzebiusz Mościcki // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]