Барока-поп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Барока-поп (англ.: Baroque pop) або барока-рок (англ.: Baroque rock) — падвід поп-музыкі, які спалучае класічную музыку, аркестравы поп, рок і музыку эпохі барока. Праяўляецца гэта ў выкарыстанні кантрапункта, танальных гармоній, драматычных або меланхалічных настрояў. Барока-поп з’явіўся ў 1960-х, калі музыканты і прадзюсары поп-музыкі вылучалі клавесін на пярэдні план аранжыровак; да іншых тыповых музычных інструментаў жанру адносяцца струнныя секцыі, валторна і габой.

Барока-поп выйшаў з мэйнстрыму ў 1970-х, збольшага па прычыне з’яўлення панк-року, дыска і хард-року. Тым не менш музыку ў дадзеным родзе працягваюць выдаваць. Філадэльфія-соўл 1970-х і чэймбер-поп 1990-х з’яўляюцца блізкімі па духу напрамкамі, а апошні з іх канкураваў з лоу-фай-эстэтыкай свайго часу.