Валторна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валторна
выява
Класіфікацыя
Роднасныя інструменты Карнет, Флюгельгорн, Альтгорн, Мелафон
Музыканты Спіс валтарністаў

Валторна (ад ням.: Waldhorn — літаральна: Лясны рог) — духавы мундштукавы інструмент. Паходзіць ад паляўнічага рогу. Доўгі, вузкі, выгнуты ў кола цыліндрычны ствол каля раструба пераходзіць у канічны; мундштук глыбокі і вузкі, лейкападобны. Старадаўнія валторны не мелі механікі і давалі магчымасць здабываць толькі тоны натуральнага гукараду; для грання ў кожнай з танальнасці карысталіся асобным інструментам. У 2-й чвэрці 19 ст. атрымалі распаўсюджванне храматычныя валторны, забяспечаныя падаўжальнымі канал інструмента трубкамі, якія ўключаліся з дапамогай вентыляў (пістонаў). Сучасныя валторны вырабляюцца ў ладзе фа, зрэдку ў ладзе сі-бемоль. Партыя валторны запісваецца ў скрыпічным ключы на квінту вышэй рэальнага гучання. Дыяпазон валторны ладу фа - ад сі контрактавы да фа другой актавы. Тэмбр валторны мужны і паэтычны, на ёй добра гучаць як напеўныя мелодыі, так і хуткія пасажы. Валторна ўваходзіць у сімфанічны аркестр (ад 4 да 6-8 і больш інструментаў), ужываецца ў камерных ансамблях і для сольнага выканання.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]