Габой
| Габой | |
| Класіфікацыя |
• Духавы інструмент |
|---|---|
| Дыяпазон: | |
| Роднасныя інструменты | |
| Музыканты | |
Габой (ад фр. Hautbois, літаральна «высокае дрэва», англ., ням. і італ. Oboe) — драўляны духавы музычны інструмент сапранавага рэгістра, які ўяўляе сабой трубку канічнай формы з сістэмай клапанаў і двайным кіем (язычком). Сучасны від габоя набыў у першай палове XVIII стагоддзя. Інструмент мае пявучы, аднак трохі гугнявы, а ў верхнім рэгістры - рэзкі тэмбр.
Інструменты, якія лічацца прамымі папярэднікамі сучаснага габоя, вядомыя з антычнасці і захаваліся ў першародным выглядзе ў розных культурах. Народныя інструменты, такія як бамбарда, дуда, жалейка, дудук, гайта, хітырыкі, зурна разам з інструментамі Новага часу (мюзета, уласна габой, габой д'амур, англійскі ражок, барытонавы габой, барочны габой) складаюць шырокае сямейства гэтага інструмента.
Габой выкарыстоўваецца ў якасці сольнага інструмента, у камернай музыцы і сімфанічным аркестры.
Аснову рэпертуару для габоя складаюць творы эпохі барока (творы Баха і яго сучаснікаў) і класіцызму (Моцарт). Радзей выконваюцца творы кампазітараў-рамантыкаў (Шумана) і сучасных кампазітараў.
Беларускія габаісты [правіць]
Спасылкі [правіць]
- Аплікатура габоя
- ASU Oboe Homepage (англ.)
- Інфармацыя пра габой у Венскай сімфанічнай бібліятэцы (англ.)
- Таварыства падвойных кіяў Габой/фагот (англ.)
- Каталог нот для габоя (англ.)
| Інструменты сімфанічнага аркестра | |
|---|---|
| Асноўны склад | |
| Драўляныя духавыя | Флейта • Габой • Кларнет • Фагот |
| Медныя духавыя | Валторна • Труба • Трамбон • Туба |
| Ударныя | Літаўры • Трохвугольнік • Малы барабан • Талеркі • Вялікі барабан |
| Шчыпковыя струнныя | Арфа |
| Смычковыя струнныя | Скрыпка • Альт • Віяланчэль • Басэтля |
| Пашыраны склад | |
| Драўляныя духавыя | Флейта-пікала • Альтовая флейта • Англійскі ражок • Малы кларнет • Бас-кларнет • Контрафагот • Саксафон |
| Медныя духавыя | Труба-пікала • Карнет • Флюгельгорн • Эўфоніум |
| Ударныя | Бубен • Кастаньеты • Там-там • Званы • Званкі • Ксілафон • Вібрафон • Марымба • Флексатон • Хлопаўка • Трашчотка • Драўляная скрыначка • Тэмпл-блок |
| Клавішныя | Фартэпіяна • Арган • Клавесін • Чэлеста |
| Духавыя музычныя інструменты | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Драўляныя |
|
||||
| Медныя |
Альт • Валторна • Вагнераўская туба • Гелікон • Горн • Сузафон • Карнет • Мелафон • Трамбон • Труба • Туба • Флюгельгорн • Эўфоніум • Дзіджэрыду • Трэмбіта |
||||
| Клавішныя |
Акардэон • Банданеон • Баян • Гармонік • Канцэрціна • Меладычная гармоніка • Арган • Фісгармонія |
||||
| Дэталі | |||||