Пост-рок
| Пост-рок | |
| Кірунак: | |
|---|---|
| Вытокі: |
Класічная і эксперыментальная музыка, эмбіент, краўт-рок, інды-рок, спэйс-рок, шугейзінг, арт-рок, джаз, электронная музыка, народная музыка |
| Месца і час узнікнення: |
канец 1980-х гадоў, Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Японія |
| Вытворныя: | |
Пост-рок (англ.: Post-rock) — музычны жанр, які характарызуецца нетрадыцыйным выкарыстаннем стандартных рок-прылад, высокай музычнай шчыльнасцю. Музыка пост-рока аб'ядноўвае ў сабе элементы разнастайных музычных жанраў, такіх як эмбіент, джаз, электронная музыка, рок, эксперыментальная музыка, краўт-рок. Імправізацыя гуляе важную ролю ў пост-року. Пост-року таксама блізкія традыцыі жанру нью-эйдж.
Тэрмін упершыню ўвёў англійскі музычны крытык Сайман Рэйналдс (Simon Reynolds) у 123-м нумары часопіса The Wire (вядомы англійскі музычны часопіс). Ён назваў пост-рокам выгляд музыкі, «дзе ўласцівыя року прылады выкарыстоўваюцца для тэмбру і тэкстуры, а не для рыфаў і акордаў» («using rock instrumentation for non-rock purposes, using guitars as facilitators of timbres and textures rather than riffs and power chords»).
Першапачаткова тэрмінам «пост-рок» звалі музыку такіх гуртоў, як Stereolab, Cul de Sac, Laika, Disco Inferno, Moonshake і інш., пазней так сталі зваць усю інструментальную электронную музыку пасля 1994 года, на якую аказалі ўплыў джаз і краўт-рок. Гурты пачатку 1990-х гадоў, такія як Slint, і нават 1980-х (Talk Talk) аказалі вялікі ўплыў на пост-рок.
Як і шматлікія іншыя музычныя тэрміны, «пост-рок» апісвае самыя разнастайныя варыянты гучання. Напрыклад, пост-рокам завуць музыку гуртоў Tortoise і Mogwai, хоць яна моцна адрозніваецца.
Найболей вядомыя пост-рок-гурты:[правіць]
- 65daysofstatic
- A Silver Mt. Zion
- Caspian
- Clann Zú
- Do Make Say Think
- Explosions in the Sky
- God Is an Astronaut
- Godspeed You! Black Emperor
- ISIS
- Mogwai
- Mooncake
- Mono
- Pelican
- Port-Royal
- Red Sparowes
- Sigur Rós
- The Samuel Jackson Five
- Tortoise
- If These Trees Could Talk
- Balmorhea
- World's End Girlfriend
- Set Fire To Flames
- The Evpatoria Report
- The Ascent of Everest
- This Will Destroy You
- The Seven Mile Journey
- Epic45
- toe
- té
Гл. таксама[правіць]
| Альтэрнатыўны рок |
| C86 · Альтэрнатыўны метал · Брытпоп · Готабілі · Готык-рок · Грандж · Дрым-поп · Інды-поп · Інды-рок · Каледж-рок · Лау-фай Мат-рок · Мэдчэсцер · Нойз-рок · Постгранж · Пост-рок · Спэйс-рок · Сэдкор · Тві-поп · Трып-рок · Шугейзін |
| Рок-музыка | |
|---|---|
| Альтэрнатыўны метал • Альтэрнатыўны рок • Анаталійскі рок • Арт-рок • Барока-поп • Біт • Блюз-рок • Брыт-поп • Віяланчэльны метал • Гаражны рок • Глэм-рок • Грандж • Джаз-фьюжн • Дэнс-рок • Інструментальны рок • Індастрыал-метал • Інды-рок • Камеды-рок • Кантры-рок • Кетлік-рок • Краўт-рок • Лацін-рок • Матэматычны рок • Метал • Нойз-рок • Паб-рок • Паўэр-поп • Панк-рок • Поп-рок • Пост-панк • Пост-рок • Прагрэссіўны рок • Прота-панк • Псіхадэлічны рок • Рокабілі • Рок-н-рол • Рэп-рок • Рэпкор • Сатэрн-рок • Сёрф-рок • Сінці-рок • Софт-рок • Спэйс-рок • Стадыённы рок • Стоўнер-рок • Трып-рок • Фанк-рок • Фолк-рок • Хард-рок • Хартлэнд-рок • Хрысціянскі рок • Хэві-метал • Чыкана-рок • Эксперыментальны рок |
