Барыс Абрамавіч Беразоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Барыс Абрамавіч Беразоўскі (нар. 23 студзеня 1946, Масква) — буйны расійскі прадпрымальнік і палітычны дзеяч, навуковец-матэматык, уваходзіў у найблізкае асяроддзе Ельцына, палітычны апанент У. У. Пуціна. З 20 верасня 2001 знаходзіцца ў вышуку ў РФ па абвінавачванні ў махлярстве, адмыванні грошай, спробе гвалтоўнага захопу ўлады. Пражывае ў Вялікабрытаніі ў якасці палітычнага ўцекача. З 2003 мае брытанскі дакумент (Travel document) на імя «Платон Еленин»[1] (бел.: Платон Аленін). З'яўляецца грамадзянінам Расійскай Федэрацыі. У 1996 адмовіўся ад грамадзянства Ізраілю[2]. У 1997 часопіс Forbes ацэньваў яго стан у 3 млрд долараў. У 1990-я гады ўдзельнік т.зв. «сямібанкіршчыны».

[правіць] Крыніцы

  1. Сваё рашэнне Беразоўскі растлумачыў так: Платон — імя галоўнага героя (прататыпам якога з'яўляўся сам Беразоўскі) фільма Паўла Лунгіна - «Алігарх»; Алена (руск.: Елена) — імя жонкі Беразоўскага.
  2. Березовский заявил, что не намерен вновь просить гражданства Израиля (руск.) 
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах