Барыс Тадзіч
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Барыс Тадзіч (сербск.: Борис Тадић) (15 студзеня 1958, Сараева) — сербскі палітык, прэзідэнт Сербіі, а таксама старшыня Дэмакратычнай партыі.
Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Сараева. Пачатковую і сярэднюю школу скончыў у Белградзе. Вывучаў сацыяльную псіхалогію у Белградскам універсітэце. Быў прафесарам псіхалогіі ў 1-й Белградскай гімназіі.
Заснавальнік і першы дырэктар Цэнтра па развіцці дэмакратыі.
Член Дэмакратычнай партыі з 1990. Старшынёй партыі абраны ў 2004 праз год пасля забойства Зорана Джынджыча.
У пасадзе міністра тэлекамунікацыі ўваходзіў у склад урада Югаславіі. Таксама выконваў функцыі міністра абароны ў радзе міністраў Сербіі і Чарнагорыі.
З'яўляецца прыхільнікам еўрапейскай інтэграцыі; адзін з ключавых пунктаў яго прэзідэнцкай праграмы — скарэйшая інтэграцыя Сербіі ў Еўрасаюз. Перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у 2004 г., атрымаўшы 53 % галасоў, апярэдзіўшы нацыяналіста Таміслава Ніколіча. У пасадзе прэзідэнта Сербіі змяніў Прэдрага Маркавіча. У 2008 годзе, з невялікай перавагай, у першым туры прайграў прэзідэнцкія выбары Таміславу Ніколічу, аднак атрымаў перамогу ў другім туры, стаўшы прэзідэнтам у другі раз.
Валодае англійскай і французскай мовамі. Жанаты, двое дзяцей.