Белазубкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Белазубкі
Crocidura leucodon.JPG
Белазубка белабрухая (Crocidura leucodon)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Crocidura Wagler, 1832

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   633452
NCBI   36801

Белазубкі (Crocidura) — род дробных млекакормячых сямейства землярыйкавых.

Даўжыня цела 4—15 см, хваста 4—11 см. Нагадваюць мышэй. Шкурка зверху цёмна-бурая, знізу светлая, амаль белая. На хвасце рэдкія доўгія валаскі. Вушы адносна вялікія, зубы белыя (адсюль назва).

Адрозніваецца каля 150 відаў. Пашыраны ў Афрыцы і Еўразіі. На Беларусі зрэдку трапляюцца белазубка белабрухая і белазубка малая.

Кормяцца дробнымі беспазваночнымі і іх лічынкамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белазубкі // БЭ ў 18 т. Т. 2. Мн., 1996.