Беларускія прымаўкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускія прымаўкіM:
бел.: Беларускія прымаўкі
Рэжысёры
Студыя Беларусьфільм
Краіна Беларусь
Працягласць 06:53
Прэм’ера 2008
IMDb ID 6601574

«Белару́скія пры́маўкі» — беларускі анімацыйны фільм, зняты па заказу Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Студыяй мультыплікацыйных фільмаў нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» у 2008 годзе.[1]

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Сюжэт грунтуецца на ілюстрацыі наступных беларускіх прымавак:

  • Чорт чорта пазнаў, дый на піва пазваў
  • Воўк не пастух, а казёл не агароднік
  • Сарока — калу, а кол ўсяму сялу
  • Анёлам ляцеў, а чортам сеў
  • І баран бы касіў, каб хто за ім касу насіў
  • Адзін пень гарэў, а другі спіну грэў
  • Хоць саву аб пень, хоць пень аб саву, ўсё саве баліць
  • Ведаў бог, што ні даў свінні рог

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

  • Аўтар ідэі, сцэнарыст і рэжысёр — Міхаіл Тумеля
  • Мастакі пастаноўшчыкі — Ала Мацюшэўская, Міхаіл Тумеля
  • Аніматары — Максім Кароль, Аляксандра Мухамедзянава, Вольга Рыбіна, Руслан Сівачоў, Станіслаў Сперанскі, Ганна Тумеля, Міхаіл Тумеля, Наталля Хаткевіч
  • Музыка — Андрэй Жукаў, выконвае — этна-трыо «Троіца»
  • Камп’ютэрная апрацоўка — Алена Арцюхова, Яўген Надточэй, Наталля Сперанская, Аксана Стацкевіч
  • Гукарэжысёр — Яўген Рагозін
  • Шумавое афармленне — Шаміль Ісмаілаў
  • Галасы — Уладзімір Варанкоў, Алена Дуброўская, Аляксандр Кашпераў, Іван Кірчук, Лідзія Мардачова, Мікалай Прылуцкі, Міхаіл Тумеля
  • Асістэнт рэжысёра — Ксенія Мар’янкова
  • Рэдактар — Дзмітрый Якутовіч
  • Дырэктар карціны — Вольга Анапрыенка

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]