Бензілавы спірт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бензілавы спірт
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C₇H₈O
Фізічныя ўласцівасці
Стан (ст. ум.) вадкасць
Адн. малек. маса 108,14 а. а. м.
Шчыльнасць 1,04—1,05 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення -15,3 °C
Тэмпература кіпення 205,35 °C
Тэмпература ўзгарання 100 °C
Тэмпература самазагарання 400 °C
Ціск пары 10 Па пры 20 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 100-51-6
PubChem 244
Рэг. нумар EINECS 202-859-9
SMILES
RTECS DN3150000
ChemSpider 13860335

Бензі́лавы спірт, фенілкарбінол[1], фенілметанол[2] — арганічнае злучэнне, найпрасцейшы араматычны спірт, C6H5CH2OH.

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Бясколерная вадкасць з прыемным пахам. Малекулярная маса 108,14 а.а.м. Тэмпература плаўлення −15,3 °C. Тэмпература кіпення 205,35 °C. Шчыльнасць 1,04—1,05[1] г/см³. Раствараецца ў вадзе, ацэтоне, бензоле, метаноле, хлараформе. Змешваецца з дыэтылавым эфірам, этанолам.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Бензілавы спірт і яго эфіры ўваходзяць у склад эфірных алеяў і прыродных бальзамаў. Выкарыстоўваюцца пахучых рэчываў у парфумерыі, вытворчасці мыла, фіксатараў паху і растваральнікаў ў парфумерыі, кампанентаў харчовых эсенцый, растваральнікаў лакаў і інш.

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
  2. Бензиловый спирт // Сайт ХиМиК.ру (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]