Блюз

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Блюз (англ.: blues ад blue devilsмеланхолія, сум) — першапачаткова — сольная лірычная песня амерыканскіх неграў, пасля — кірунак у музыцы.

Змест

Блюз з’явіўся ў другой палове 19 ст. ў ЗША. У пачатку 20 ст. сфармаваўся так званы класічны, або гарадскі блюз, у аснове формы якога ляжаў 12-тактавы перыяд з агульнай схемай гарманічных паслядоўнасцяў: першая 4-тактавая фраза — T, другая — S, трэцяя — D і T. Такі перыяд адпавядае трохрадковай вершаванай страфе. Блюз атрымаў шырокае развіццё ў 1960-я гады 20 ст.

Першапачаткова блюз уяўляў сабой выключна «чорную» музыку, якая выконвалася неграмі для неграў. Ён выконваўся ў суправаджэнні банджа, гітары, пазней — фартэпіяна або інструментальнага ансамбля. Пасля блюз аб’яднаўся з народнай музыкай белых пасяленцаў (стыль «кантры», які, у сваю чаргу, сыходзіць каранямі ў кельцкую музыку) і іншымі стылямі, і сам падзяліўся на некалькі выразна аформленых галін.

Для мелодыкі блюза характэрна апытальна-зваротная структура і выкарыстанне блюзавага ладу. У лірычных тэкстах мноства блюзаў знайшла адлюстраванне тэма сацыяльнага і расавага прыгнёту.

Станаўленню блюза як кірунка спрыяла творчасць «чорнага» кампазітара Ўільяма Хэндзі («Мемфіс-блюз», 1912; «Сэнт-Луіс-блюз», 1914). Выканаўцамі класічных блюзаў былі Ма Рэйні, Ч. Хілл, Б. Сміт і іншыя.

Блюз аказаў велізарны ўплыў на фармаванне джаза і поп-музыкі. Элементы блюза выкарыстоўвалі кампазітары 20 ст.

[правіць] Народны блюз (folk blues)

Асноўныя прадстаўнікі

Госпел блюз

[правіць] Кантры-блюз (country blues)

Асноўныя прадстаўнікі

Класічны кантры-блюз

Блюз Дэльты Місісіпі

[правіць] Гарадскі блюз (urban blues)

Асноўныя прадстаўнікі

[правіць] Гл. таксама