Банджа
| Банджа | |
4-струннае банджа |
|
| Класіфікацыя | |
|---|---|
| Дыяпазон: | |
| Роднасныя інструменты | |
Банджа — струнна-шчыпковы музычны інструмент, род гітары з рэзанатарам (пашыраная частка інструмента крытая скурай, як барабан); 4—9 струн. Томас Джэферсан згадвае аб банджа ў 1784 годзе — імаверна, інструмент быў завезены ў Амерыку з Заходняй Афрыкі, дзе яго папярэднікамі былі нейкія арабскія прылады. У XIX стагоддзі банджа стаў выкарыстоўвацца менестрэлямі і такім чынам пракраўся ў раннія джазавыя калектывы ў якасці рытмічнай прылады. Гульня на банджа ажыццяўляецца з дапамогай плектра.
Банджа — сваяк агульнавядомай еўрапейскай мандаліны, падобны да яе формай. Але паміж імі ёсць рэзкае адрозненне ў гуку — банджа мае гук больш звонкі і рэзкі. У некаторых краінах Афрыкі банджа лічыцца святой прыладай, датыкацца да якой могуць толькі вышэйшыя жрацы або кіраўнікі.
[правіць] Літаратура
- Энциклопедия юного музыканта / Состав. И. Ю. Куберский, Е. В. Минина. — СПб.:ООО «Динамит», 2001. — 576 с.
[правіць] Вонкавыя спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Банджа- Банджа — струнны музычны інструмент. Гісторыя, прылада, фота, відэа
| Гэта пачатак артыкулу пра музычныя інструменты. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |