Бой ля Пенанга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бой ля Пенанга
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна на моры
Крэйсер «Эмдэн».
Крэйсер «Эмдэн».
Дата 14 (28) кастрычніка 1914 года
Месца Малакскі праліў
Пінанг, Малайзія
Вынік перамога немцаў
Праціўнікі
Германская імперыя
Флот адкрытага мора

Флот Расійскай імперыі


ВМС Францыі
Камандуючыя
Германская імперыя капітан Карл фон Мюлер Расія Капітан 2-га рангу І. А. Чаркасаў
Сілы бакоў
1 лёгкі крэйсер (10 105-мм гармат) 1 лёгкі крэйсер
3 мінаносца
1 кананерская лодка
Страты
няма 1 крэйсер
1 мінаносец
136 чалавек забітыя,
звыш 150 паранена
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бой ля Пена́нга — марскі бой Першай сусветнай вайны, які адбыўся 28 кастрычніка 1914 года. Ранняй раніцай нямецкі крэйсер «Эмдэн» патапіў ў гавані Пенанга крэйсер Расійскага імператарскага флота «Жэмчуг». Сонная каманда «Жэмчуга» не аказала практычна ніякага супраціўлення атацы германскага рэйдэра. Па «Жэмчугу» былі выпушчаны дзве тарпеды і адкрыты артылерыйскі агонь. У выніку тарпеднай атакі адбыўся выбух насавога снараднага склепа і затапленне крэйсера.

З 335 чалавек каманды карабля загінулі 81, пазней памерлі 7 і былі параненыя 122 [1].

У баі загінулі забітымі і патанулымі мічман Сіпайла і 85 чалавек каманды рускага крэйсера. Быў цяжка паранены лейтэнант Веньямінаў, лёгка параненыя лейтэнанты Селязнёў і Мардар'еў. З выратаваных 250 чалавек каманды 112 былі параненыя [2].

30 кастрычніка «Эмдэн» перасадзіў палонных французскіх маракоў на брытанскі параход «Ньюберн», які рухаўся з Вялікабрытаніі ў Сінгапур.

Пасля вяртання ў Расію камандзір «Жэмчуга» і яго старшы памочнік былі адданыя пад суд і разжалаваны ў матросы.

Зноскі

  1. Б.Никольский Жизнь и смерть Николая Кулибина
  2. Официальное сообщение морского министерства от 17 октября 1914. // Летопись войны № 12. Официальный отдел.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А.Больных Морские битвы Первой мировой: На океанских просторах. — М.:Аст, 2000. ISBN 5-17-004429-1