Бокшыцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бокшыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слуцкі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Заполле
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 396
Бокшыцкі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 5

Бо́кшыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Заполле.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бокшыцы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 10 мая 1960 года ў склад сельсавета з Вясейскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў: Гарохаўка, Кулікі, пасёлак ільнозавода, Малая Падзер, Міхейкі, Новая Ніва і Прошчыцы[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 17 населеных пунктаў[2]. 23 красавіка 1984 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Заполле.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 2684 чалавекі[3], з іх 93,9 % — беларусы, 2,8 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 2396 чалавек[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 157. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.