Болтанскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Болтанскі ўніверсітэт
англ.: University of Bolton
Арыгінальная назва англ.: University of Bolton
Заснаваны 1824
Год рэарганізацыі 2004
Студэнты 8 740
Размяшчэнне Болтан, Англія
Сайт bolton.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Болтанскі ўніверсітэт (англ.: University of Bolton) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Болтан.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт бярэ пачатак у 1824 годзе з заснаваннем Болтанскага механічнага інстытута. У 1887 годзе камітэт інстытута вырашыў, што вучням горада патрабуецца тэхнічнае навучанне для хуткага пашырэння інжынерных дасягненняў, якія былі зроблены на мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў. Гэта прывяло да стварэння новага тэхнічнага вучылішча, колькасць навучэнцаў якога перавысіла 1 500 чалавек.

У 1926 годзе Болтанская тэхнічная школа стала каледжам. У 1964 годзе Болтанскі тэхнічны каледж і Болтанскі тэхналагічны інстытут былі падзелены на дзве асобныя арганізацыі.

Болтанскі інстытут вышэйшай адукацыі быў утвораны ў 1982 годзе ў выніку зліцця Болтанскага тэхналагічнага інстытута і Болтанскага педагагічнага каледжа.

Праект пашырэння коштам 8,3 мільёна фунтаў стэрлінгаў пачаўся ў 1991 годзе з куплі былой фабрыкі. Інстытут атрымаў права выдаваць уласныя дыпломы аб вышэйшай адукацыі ў 1992 годзе, а ў 1996 годзе — права надаваць навуковыя ступені.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]