Універсітэт імя Харпера Адамса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт імя Харпера Адамса
англ.: Harper Adams University
Арыгінальная назва англ.: Harper Adams University
Заснаваны 1901
Год рэарганізацыі 2012
Размяшчэнне Эджманд, Шропшыр, Англія
Сайт harper-adams.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт імя Харпера Адамса (англ.: Harper Adams University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у вёсцы Эджманд у графстве Шропшыр.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Названы ў гонар Томаса Харпера Адамса, багатага джэнтльмена, фермера са Шропшыра, які памёр у 1892 годзе, завяшчаючы маёнтак і грошы будучай сельскагаспадарчай вучэльне.

Універсітэт заснаваны ў 1901 годзе як каледж імя Харпера Адамса. Размешчаны недалёк ад вёскі Эджманд у графстве Шропшыр. Вучэльня спецыялізуецца на атрыманні вышэйшай сельскагаспадарчай адукацыі. Ён атрымаў статус універсітэцкага каледжа ў 1998 годзе і статус універсітэта ў 2012 годзе.

Універсітэт прадастаўляе больш за 50 праграм бакалаўрыяту і аспірантуры для студэнтаў з больш чым 30 краін. Універсітэт размешчаны ў межах 550 га (1360 акраў) дзеючай фермы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]