Лонданскі Рыджэнцкі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лонданскі Рыджэнцкі ўніверсітэт
англ.: Regent's University London
Арыгінальная назва англ.: Regent's University London
Заснаваны 1984
Размяшчэнне Лондан
Сайт regents.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лонданскі Рыджэнцкі ўніверсітэт (англ.: Regent's University London) — брытанская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.

Агульная характкрыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Лонданскі Рыджэнцкі ўніверсітэт — гэта некамерцыйны прыватны ўніверсітэт, размешчаны ў Лондане. Ён быў створаны ў 1984 годзе як Рыджэнцкі каледж. У 1985 годзе ён набыў былы кампус Бедфардскага каледжа Лонданскага ўніверсітэта ў Рыджэнтс-парку.

Універсітэт атрымаў паўнамоцтвы па наданню дыпломаў аб вышэйшай адукацыі ў 2012 годзе і стаў універсітэтам у 2013 годзе. Гэта адзін з пяці прыватных універсітэтаў Вялікабрытаніі. Універсітэт мае кампус у Рыджэнтс-парку ў цэнтры Лондана.

Універсітэт прапануе шырокі спектр курсаў у галіне бізнесу, мастацтва і гуманітарных навук. Па стане на 2013 год кошт навучання на бакалаўрыяце складаў каля 14 000 фунтаў стэрлінгаў у год. Універсітэт мае суадносіны студэнтаў і выкладчыкаў 14 да 1.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]