Бібліятэка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Бібліятэ́кагрэчаскай мовы: βιβλιοθηκη, biblionкніга, theke — сховішча) — падабраны пэўным чынам збор кніг, які з'яўляецца прыватнай або грамадскай уласнасцю. Установа, якая збірае і захоўвае кнігі і іншыя электронныя, друкаваныя і рукапісныя творы, прапагандуе і выдае кнігі чытачом. Галіна ведаў пра формы і метады арганізацыі бібліятэчнай справы называецца бібліятэказнаўствам.

Вялікі хол Бібліятэкі Кангрэса ЗША

Бібліятэка з'яўляецца інтэгратыўным сацыяльным інстытутам, які ажыццяўляе збор, захаванне і распаўсюджванне сацыяльна значных дакументаў з мэтай задавальнення інфармацыйных патрабаванняў карыстальнікаў.

У апошнія гады бібліятэкі набываюць усё большае значэнне не толькі як месца захавання папяровых кніг, але як цэнтр доступу да інфармацыі з шматлікіх крыніц і носьбітаў: карты, мікрафільмы, аўдыёкасеты, відэакасеты, DVD-дыскі, базы звестак і іншая інфармацыя на CD-ROM, выхад да інтэрнэту.

Тыпалогія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле сацыяльнага прызначэння бібліятэкі падзяляюцца на:

  • агульныя (нацыянальныя, рэгіянальныя (абласныя), публічныя)
  • спецыяльныя (вытворчыя, навуковыя, вучэбныя і бібліятэкі органаў кіравання)
  • асабістыя

У залежнасці ад заснавальнікаў:

  • грамадскія (дзяржаўныя і недзяржаўныя)
  • прыватныя (персанальныя, сямейныя і родавыя)

У адпаведнасці з юрыдычным статусам:

  • самастойныя
  • несамастойныя (структурныя падраздзяленні іншых устаноў)

У адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам:

  • рэспубліканскія
  • абласныя
  • раённыя
  • гарадскія
  • гар.-пасялковыя
  • сельскія.

Па складу фондаў адрозніваюць універсальныя і галіновыя бібліятэкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Руіны Эфескай бібліятэкі Цэльсія

Бібліятэкі ўзніклі яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Спачатку ў іх збіралі гліняныя і каменныя табліцы (Асірыя, Вавілон), потым — папірусныя скруткі (Егіпет), пергаментныя, а пазней папяровы рукапісныя кнігі. Першыя звесткі пра бібліятэкі адносяцца да 3 тысячагоддзя да н.э. Бібліятэкі ўжо існавалі ва ўсіх цывілізацыях старажытнасці. У сярэдзіне 7 ст. да н.э. пры палацы асірыйскага цара Ашурбаніпала ў Ніневіі меўся вялікі збор гліняных табліц. Бібліятэкі існавалі ў Старажытным Егіпце і Кітаі. У Старажытнай Грэцыі першая буйная бібліятэка з'явілася пры Арыстоцелі (4 ст. да н.э.). Найбольш вядомыя бібліятэкі Антычнасці былі Александрыйская (заснавана Пталамеем, налічвала ў 1 ст. н.э. да 700 тыс. кніг-скруткаў) і бібліятэкі ў Пергаме (заснавана ў 3 ст. да н.э., налічвала каля 200 тыс. рукапісных кніг). Вялікія бібліятэкі складаліся візант. імператарамі ў Канстанцінопалі. Бібліятэкі атрымалі шырокае пашырэнне ў краінах мусульманскага Усходу. У Сярэднявеччы бібліятэкі існавалі пры буйных храмах і манастырах, а таксама пры дварах знаці.

У 16–18 ст. колькасць бібліятэк павялічылася, чаму спрыяла распаўсюджванне кнігадрукавання, актывізацыя навуковай дзейнасці. У 19 ст. узніклі спецыялізаваныя бібліятэкі – ваенныя, тэхнічныя, медыцынскія і інш. Масавая арганізацыя бібліятэк, асабліва публічных, пачалася з 2-й паловы 19 ст., што вылілася ў з'яўленне развітых сетак публічных бібліятэк. Сёння найбуйнейшымі бібліятэкі свету з'яўляюцца бібліятэкі Кангрэса ЗША, Брытанская бібліятэка, Нацыянальная бібліятэка Кітая, Расійская дзяржаўная бібліятэка, Французская нацыянальная бібліятэка, Каралеўская бібліятэка Швецыі і інш.

Гісторыя бібліятэк у Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі першыя бібліятэкі з'явіліся з распаўсюджаннем хрысціянства і кніжнай культуры. Адной з найбольш вядомых была Бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора (вядомая з 11 ст., разрабавана падчас Лівонскай вайны 1558–1583 гг.). У 11–13 ст. бібліятэкі існавалі ў Полацкім, Турава-Пінскім, Мінскім, Гродзенскім княствах.

Асабістыя бібліятэкі мелі некаторыя дзяржаўныя і царкоўныя дзеячы (напр., Кірыла Тураўскі). Асноўны масіў кніг захоўваўся і перапісваўся ў бібліятэкі праваслаўных манастыроў. У канцы 16–18 ст. на іх аснове склалася сістэма бібліятэк уніяцкага ордэна базыльян. У адпаведнасці са Статутам ордэна, у манастырах уводзілася пасада бібліятэкара, які адказваў за захаванне і арганізацыю фонду. Найбуйнейшыя бібліятэкі базыльян, якія мелі па некалькі тысяч кніг, карт, нот, эстампаў) былі ў Віленскім, Жыровіцкім і Супрасльскім манастырах. Значныя кніжныя зборы меліся пры каталіцкіх манастырах у Гродна, Шклове, Глыбокім, Слоніме, Брэсце, Шчучыне і інш. Буйныя пратэстанцкія бібліятэкі існавалі пры Слуцкай кальвінскай калегіі і Смаргонскім зборы. Як і ў Еўропе, вялікія бібліятэкі адкрываліся пры навучнальных установах (пры езуіцкіх акадэміях у Вільні і Полацку (Бібліятэка Полацкай езуіцкай акадэміі), пры базыльянскіх, піярскіх і езуіцкіх школах у Мінску, Пінску, Навагрудку, Слуцку, Брэсце і т. д.). З 15 ст. у Беларусі пачынаецца значнае пашырэнне прыватных бібліятэкі (найбольш вядомымі ў 16–18 ст. былі кнігазборы Радзівілаў, Сапег, Храптовічаў і інш.).

У 19 – пачатку 20 ст. узрасла колькасць свецкіх бібліятэк, з'явіліся гарадскія публічныя бібліятэкі (у Вільні, Гродна, Мінску, Віцебску, Магілёве і інш.). У 1913 на тэрыторыі Беларусі існавала 851 публічная бібліятэкі з агульным кніжным фондам 423 тыс. тамоў. Пасля 1917 г. назіралася імклівае пашырэнне сеткі хат-чытальняў. З мэтай цэнтралізацыі бібліятэчнай справы ў 1921 праведзена І Усебеларуская канферэнцыя бібліятэчных работнікаў і заснавана навуковая бібліятэкі пры БДУ, а ў 1922 – аб'яднаная Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка (сёння – Нацыянальная бібліятэка Беларусі). У далейшым склалася паўнацэнная бібліятэчная сетка краіны і пачалося фарміраванне заканадаўчай базы кіравання галіной. У гады Вялікай Айчыннай вайны амаль усе бібліятэкі былі разбураны і разрабаваны, але да 1950 г. іх колькасць і агульны кніжны фонд перавысілі даваенны ўзровень. У 1950–80 адбывалася далейшае ўпарадкаванне сеткі бібліятэкі і ўдасканаленне іх дзейнасці. У 1990 г. у Беларусі налічвалася 6239 публічных бібліятэк (1248 гарадскіх і 4991 сельская) з агульным фондам 93,3 млн экз. (45,9 – у гарадскіх, 47,4 – у сельскіх бібліятэках).

Пасля набыцця незалежнасці Беларусь ажыццявіла значныя пераўтварэнні ў бібліятэчнай сферы. У 1990-х гг. створана Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, унармавана нацыянальнае заканадаўства. Усяго на сённяшні дзень у Беларусі існуе каля 9,3 тыс. бібліятэк розных відаў з сукупным аб'ёмам фонду каля 200 млн экз. Нацыянальная бібліятэка Беларусі з'яўляецца галоўнай беларускай навуковай бібліятэкі ўніверсальнага профілю, найбуйнейшым інфарм. і сац.-культурным цэнтрам, які зберагае найбольш поўную ў рэспубліцы калекцыю нацыянальных дакументаў. Сельскія і гарадскія публічныя бібліятэкі аб'яднаны ў сеткі, або цэнтралізаваныя бібліятэчныя сістэмы (у рэспубліцы іх налічваецца 132). Адпаведныя сістэмы спецыяльных бібліятэк узначальваюць і з'яўляюцца іх каардынацыйнымі цэнтрамі Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі, Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка, Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка, Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка і Фундаментальная бібліятэка БДУ, якія маюць статус рэспубліканскіх бібліятэк.

Беларускія бібліятэкі вядуць навукова-даследчую і метадычную працу ў галіне бібліятэказнаўства, кнігазнаўства і бібліяграфазнаўства. Усталяваны і развіваюцца міжнародныя сувязі ў сферы бібліятэчнай справы. Сёння бібліятэкі становяцца лідарамі ў галіне інфармацыйнага забеспячэння патрабаванняў грамадства з выкарыстаннем электронных інфармацыйных рэсурсаў, сучасных камп'ютарных тэхналогій. Прыярытэтнымі напрамкамі дзяржаўнай бібліятэчнай палітыкі рэспублікі сталі інфарматызацыя бібліятэк Беларусі і ўкараненне ў іх дзейнасць сучасных інфармацыйных тэхналогій. Перспектыўным напрамкам дзейнасці з'яўляецца стварэнне Нацыянальнай электроннай бібліятэкі Беларусі.

Найбольш вядомыя беларускія бібліятэкі[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Библиотечное дело в БССР: док. и материалы, 1918–1941. Мн., 1978.
  • Библиотечное дело в БССР: док. и материалы, 1941–1958. Мн., 1984.
  • Бібліятэчная справа на Беларусі: дак. і матэрыялы, 1959–1975. Мн., 2000.
  • Бібліятэчная справа на Беларусі: дак. і матэрыялы. 1976–1990. Мн., 2004.
  • Бібліятэчная справа на Беларусі: дак. і матэрыялы. XIX – пач. XX ст. Мн., 2008.
  • Библиотечное дело в Белоруссии (1919–1979 гг.). Мн., 1980.
  • К истории библиотечного дела в Белорусской ССР. Мн., 1975.
  • Покало М.И. История библиотечного дела в БССР. Мн., 1986.
  • Мотульский, Р.С. Из прошлого в будущее. Библиотеки Беларуси. Ч.1. Мн., 2011.
  • Матульскі Р.С. Сацыяльныя функцыі бібліятэк. Мн., 1993.
  • Мотульский Р.С. Библиотека как социальный институт. Мн., 2002.
  • Матульскі Р.С. Бібліятэка // Культура Беларусі: энцыклапедыя. Мн., 2010. Т.1. С.681―684.
  • Суша А.А, Языкович К.В. Библиотеки // Республика Беларусь: энциклопедия. Мн., 2005. Т.1. С.889―894.
  • Всемирная история библиотек. СПб, 2002.
  • Libraries as agencies of culture. Madison, 2001.
  • Encyclopedia of Library and Information Science: 2-nd ed. / ed. by M.A.Kent. T.1–4. New York, Basel, 2003

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Цікава ведаць[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія бібліятэкі далучыліся да сусветнага руху Буккросінг