Біргіт Кульберг
| Біргіт Кульберг шв.: Birgit Cullberg |
||
| Дата нараджэння: | 3 жніўня 1908 | |
|---|---|---|
| Месца нараджэння: | Нючопінг, Швецыя | |
| Дата смерці: | 8 верасня 1999 (91 год) | |
| Месца смерці: | Стакгольм, Швецыя | |
| Прафесія: | артыстка балета, танцоўшчыца, балетмайстар, харэограф | |
| Грамадзянства: | ||
| Узнагароды: |
|
|
| IMDb: | ID 0191426 | |
Біргіт Кульберг (шв.: Birgit Cullberg, 3 жніўня 1908, Нючопінг - 8 верасня 1999, Стакгольм) — выбітная шведская танцоўшчыца і харэограф.
Біяграфія[правіць]
Дачка дырэктара банка. Вывучала, а затым выкладала літаратуру ў Стакгольмскім універсітэце. Вучылася балетнаму мастацтву ў Курта Ёса і Ліліян Карыны. У 1942-1949 была замужам за выбітным акцёрам Андэрсам Экам. Танцавала ў трупе Каралеўскага Лонданскага балета (1952-1957). У 1960 стала галоўным харэографам Стакгольмскага гарадскога тэатра. Ставіла балеты ў Вялікабрытаніі, ЗША, ФРГ, Італіі, Даніі, СССР, Польшчы, Чылі, Іране.
У 1967 стварыла ўласную трупу Кульберг-балет, які набыў міжнародную вядомасць, і кіравала ёю да 1985 (пасля яе кіраўніцтва прыняў на сябе Матс Эк). Яе апошняя пастаноўка ў трупе адбылася ў 1987.
Дзеці - Малін Эк, актрыса; Ніклас Эк, танцоўшчык; Матс Эк - харэограф.
Пахавана на стакгольмскіх могілках Скугсчюркагордэн.
Прызнанне[правіць]
Ганаровы прафесар Стакгольмскага ўніверсітэта. Кавалер Ордэна мастацтваў і літаратуры. Яе звалі «маці шведскага балета».
Спасылкі[правіць]
- Сайт кампаніі Кульберг-балет
- [1] (шведск.)
- На сайце IMDB
- Асобы
- Нарадзіліся 3 жніўня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Нючопінгу
- Памерлі 8 верасня
- Памерлі ў 1999 годзе
- Памерлі ў Стакгольме
- Артысты балета паводле алфавіту
- Артысты балета Швецыі
- Артысты балета Вялікабрытаніі
- Артысты балета XX стагоддзя
- Танцоўшчыцы паводле алфавіту
- Танцоўшчыцы Швецыі
- Танцоўшчыцы XX стагоддзя
- Балетмайстры паводле алфавіту
- Балетмайстры Швецыі
- Балетмайстры XX стагоддзя
- Харэографы паводле алфавіту
- Харэографы Швецыі
- Харэографы XX стагоддзя
- Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Выпускнікі Стакгольмскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Стакгольмскага ўніверсітэта