Каралеўская опера ў Стакгольме

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каралеўская опера ў Стакгольме
Operan Stockholm.jpg
Дата заснавання 1782
Месцазнаходжанне Стакгольм, плошча Густава Адольфа
Каардынаты 59°19′46.99″ пн. ш. 18°04′14″ у. д. / 59.329722° пн. ш. 18.070556° у. д. (G) (O) (Я)
Афіцыйны сайт
Лагатып ВікіСховішча Каралеўская опера ў Стакгольме на ВікіСховішчы

Каралеўская опера ў Стакгольме — оперны тэатр у сталіцы Швецыі Стакгольме заснаваны ў 1782 годзе.

Будынак тэатра знаходзіцца ў цэнтры Стакгольма, на ўсходнім боку плошчы Густава Адольфа (шведск.: Gustav Adolfs torg). Цяпер у рэпертуары тэатра оперныя спектаклі і балеты, балетаў каля 40 працэнтаў.

Опера мае ўласны сімфанічны аркестр, які выступае з канцэртамі[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая оперная трупа ў Швецыі была створана каралём Густавам III. Першае прадстаўленне (опера ням.: Thetis and Phelée нямецкага кампазітара Іагана Готліба Наўмана(ням.) бел. было дана 18 студзеня 1773 года, аднак оперны тэатр не быў створаны аж да 1782 года.

У 1775 годзе было распачата будаўніцтва будынка для тэатра. Аўтарам праекта будынка быў архітэктар Карл Фрэдэрык Абелькранц(шведск.) бел.. Замоўцам будаўніцтва быў Густаў III, прыхільнік ідэалаў асвечанага абсалютызму і заступнік мастацтваў. Паколькі замоўцам быў сам кароль, то будынак не саступае ў багацці аздаблення інтэр'ераў палацам шведскіх каралёў.

Афармленне інтэр'ераў тэатра было даручана французскаму майстру Луі-Жану Дэпрэ. Уваход у будынак тэатра ўпрыгожаны карынфскім порцікам з чатырма статуямі муз. Чатырохузроўневая зала авальнай формы мае цудоўную акустыку, усе гледачы добра бачаць дзеянне на сцэне.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Музыкальная энциклопедия. Гл. ред. Ю. В. Келдыш. Т 6. Хейнце — Яшугин. 1108 стб. с илл. М.: Советская энциклопедия, 1982 (стб. 302—303)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]