Валеўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валеўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Навагрудскі раён
Уключае 27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Валеўка
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Старшыня сельсавета Фурса Віктар Лявонцьевіч
Кіраўнік спраў Федасюк Людміла Аляксандраўна
Афіцыйныя мовы беларуская/руская
Насельніцтва (2018) 1 556
Плошча 149,8 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 1597
Код аўтам. нумароў 4

Ва́леўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2007 г. вёска) Валеўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Валеўкаўскі сельсавет у складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна. У 1976 годзе ў склад Ятраўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Концавічы, Кудавічы, Падбор’е і Парэчча), наўзамен у склад сельсавета з Ятраўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Багудзенка, Косічы, Лабачы, Навасёлкі, Новыя Ганчары, Старыя Ганчары і Тулічава)[1]. 25 чэрвеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ятраўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Жадунь, Заполле, Зарэчка, Калмацкаўшчына, Клёны, Концавічы, Кудавічы, Мілеўцы, Падбор’е, Парэчча, Ціхінка, Ятра)[2].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад сельсавета ўваходзіць 27 населеных пунктаў (2018 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009
Багудзенка вёска 51
Валеўка аграгарадок 401
Жадунь вёска 2
Залесаўцы вёска 46
Заполле вёска 138
Зарэчка вёска 6
Калмацкаўшчына вёска 4
Катлова вёска 73
Клёны вёска 74
Концавічы вёска 14
Косічы вёска 48
Кудавічы вёска 62
Лабачы вёска 40
Мілеўцы вёска 20
Навасады вёска 141
Навасёлкі вёска 24
Новыя Ганчары вёска 44
Нязнанава вёска 102
Падбор'е вёска 38
Парэчча вёска 30
Радагошча вёска 82
Старыя Ганчары вёска 36
Тулічава вёска 65
Ціхінка вёска 5
Чаромушкі вёска 43
Ятра вёска 193
Ярошычы вёска 49

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1828 чалавек[3], з іх 94,1 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 2,2 % — палякі[4].

Насельніцтва, жыхароў: 1828 (2009 г.), 1479 (2017 г.), 1556 (2018 г.).

Арганізацыі і прадпрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

  • Сельскагаспадарчае рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Свіцязь» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі.
  • Аддзяленне ААТ «Кашалева-Агра».

Гандаль і сфера паслуг[правіць | правіць зыходнік]

  • комплексна-прыёмныя пункты у аграгарадку Валеўка; вёсцы Ятра
  • філіял АСБ «Беларусбанк» у аграгарадку Валеўка
  • лазня ў в. Харосіца
  • паштовае аддзяленне сувязі ў аграгарадку Нягневічы
  • крамы ў аграгарадку Валеўка; вёсцы Ятра.

Установы адукацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • ДУА «Валеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа»

Установы аховы здароўя[правіць | правіць зыходнік]

  • Санаторый «Свіцязь» – філіял санаторыя «Магістральны» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі
  • дзіцячы аздараўленчы лагер «Свіцязь» Навагрудскага раёна
  • Валеўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі
  • аптэчны пункт у аграгарадку Валеўка
  • фельчарска-акушэрскія пункты ў вёсках в Багудзенка і Ятра

Культура[правіць | правіць зыходнік]

  • Валеўскі сельскі Дом культуры
  • Запольскі сельскі Дом культуры
  • Валеўская сельская бібліятэка
  • Запольская сельская бібліятэка

Воінскія пахаванні[правіць | правіць зыходнік]

  • абеліскі воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у аграгарадку Валеўка і вёсках Ятра, Кудавічы, Валеўка, Тулічава
  • стэла Камышаву – камандзіру партызанскага атрада ў вёсцы Ятра
  • Брацкая магіла каля школы ў аграгарадку Валеўка

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Петрапаўлаўская царква ў аграгарадку Валеўка –помнік архітэктуры XVIII–XIX ст.
  • Праваслаўная царква ў вёсцы Ятра

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 93 О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. ISBN 5-85700-142-0. С. 207.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]