Васіль Іванавіч Сцяпанаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Іванавіч Сцяпанаў
руск.: Василий Иванович Степанов
Дата нараджэння 13 сакавіка 1903(1903-03-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 1979(1979-05-22) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера філасофія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук[1] (1960)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Васіль Іванавіч Сцяпа́наў[2] ({руск.: Василий Иванович Степанов; 13 сакавіка 1903, с. Залатое, Саратаўская вобласць — 22 мая 1979, Мінск) — беларускі філосаф, педагог, доктар філасофскіх навук (1960), прафесар (1961). Член-карэспандэнт АН БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Залатое Камышынскага павета Саратаўскай губерні ў сялянскай сям’і. Удзельнік Грамадзянскай вайны[3]. У 1924 годзе ўступіў РКП(б)[3]. у 1929 годзе быў накіроўваны на вучобу ў Акадэмію камуністычнага вы­ха­вання імя Н. К. Крупскай, дзе атрымаў філасоф­скую адукацыю. У 1935 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную даследаванню светапогляду М. Г. Чарнышэўскага.

З 1935 годзе стаў загадчыкам кафед­ры філасофіі, дэкан гістарычнага факуль­тэта і прарэктар па навуковай рабоце Сталінградскага педагагічнага інстытута.

Да 1944 года на выкладчыцкай працы ў Вышэйшым ваенным зенітным вучылішчы, затым у дзейным войску — лектар палітаддзела 1-й Гвар­дзейскай танкавай арміі, удзельнічае ў вызваленні Беларусі, Польшчы, Германіі, у Берлінскай аперацыі. За баявыя заслугі адз­начаны ордэнам Чырвонай Зоркі і баявымі медалямі. У пасляваенны час служба працяг­валася ў Групе савецкіх войскаў у Германіі.

У 1947 годзе быў дэмабілізаваны з арміі і пачаў працаваць у Беларускім дзяржаўным універсітэце, дзе ўзначаліў агульнаўніверсітэцкую кафедру філасофіі, якой кіраваў да мая 1979 года.

З 1962 года па 1967 год быў прарэктарам па навуковай рабоце БДУ[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За плённую навуковую дзейнасць і пад­рыхтоўку навуковых кадраў было прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі БССР (1977). Ён узнагароджваўся ор­дэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і Кастрычніцкай рэвалюцыі, шасцю Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Зрабіў значны ўнёсак у падрых­тоўку філасофскіх кадраў і развіццё філа­софіі ў Беларусі. Ім былі напісаны цікавыя для свайго часу працы па філасофскіх перакананнях М. В. Ламаносава, рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў (В. Бялінскага, А. Герцэна, М. Дабралюбава, М. Чарнышэўскага). Пры яго ўдзеле была апублікавана ў Маскве калектыўная манаграфія беларускіх філосафаў пад назвай «Пра „Філасофскія сшыткі“ У. І. Леніна» (1959). Высокую ацэнку філасофскай грамадскасці атрымлівае і мана­графія Васіля Іванавіча «Філасофскія і сацыялагічныя погляды В. Р. Бялінскага» (1959), па матэрыялах якой у 1960 годзе ён абараняе доктарскую дысертацыю.

Пад яго кіраўніцтвам універсітэцкай кафедрай філасофіі былі напісаны буйныя манаграфіі. Сярод іх асаблівае месца займае праца «Пытанні дыялектычнага матэрыялізму» (1976). Высокую ацэнку савецкіх філосафаў атрымала яго праца сумесна з філосафамі Енскага ўніверсітэта (ГДР). Васіль Іванавіч быў адным з аўтараў кнігі «Грамадства супраць чалавека: Крытыка антыгуманнай сутнасці сучаснага капіталізму» (1983), якая была выдадзена ўжо пасля яго смерці.

Аўтар больш чым 100 навуковых прац.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]