Васіль Адамавіч Шкурко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Адамавіч Шкурко
Дата нараджэння 17 красавіка 1919(1919-04-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 мая 1998(1998-05-21) (79 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера правазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук (1953)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені медаль «За адвагу»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Васіль Адамавіч Шкурко́[1] (17 красавіка 1919 — 21 мая 1998[2]) — вучоны ў галіне юрыспрудэнцыі, кандыдат юрыдычных навук (1953), прафесар (1979).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Буркі Рэчыцкага павета Мінскай губерні (сучасны аграгарадок у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1937 годзе скончыў педагагічнае вучылішча ў Рэчыцы. Працаваў настаўнікам, дырэктарам школы і вучыўся завочна на гісторыка-філалагічным факультэце Гомельскага педагагічнага інстытута[3]. У лістападзе 1939 года быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію[3]. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце, старшы сяржант, памочнік камандзіра ўзвода 28-га карпуснога артылерыйскага палка[3]. У 1950 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1953 годзе — аспірантуру пры ім і абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Борьба со служебной безответственностью по советскому уголовному праву»[3]. Са снежня 1953 па ліпень 1958 года працаваў у Іркуцкім універсітэце старшым выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедрай крымінальнага права і працэса[3]. У 1958—1962 гадах старшы навуковы супрацоўнік Аддзела прававых навук Акадэміі навук БССР. З верасня 1962 года В. А. Шкурко ў Беларускім дзяржаўным універсітэце — дацэнт кафедры крымінальнага права і працэса, у 1965—1972 гадах дэкан юрыдычнага факультэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

В. А. Шкурко належаць працы па пытаннях крыміналогіі, крымінальнага права, арганізацыі барацьбы са злачыннасцю. Аўтар больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 12 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў, вядучы аўтар навукова-практычных каментарыяў да Крымінальнага кодэксу Беларускай ССР (1979, 1989)[3].

Сярод апублікаванага:

  • Уголовное право БССР. Т. 1. Часть общая. — Мн. 1978;
  • Совершенствование уголовно-правовых мер борьбы с преступностью. — Минск: Изд-во БГУ, 1980 (у сааўтарстве);
  • Охота, рыболовство и закон. — Минск: «Беларусь», 1982;
  • Исправительно-трудовое право БССР. — Минск: «Университетское», 1987 (у сааўтарстве);
  • Браконьерство и борьба с ним. — Минск, «Университетское», 1986;
  • Преступления совершаемые в строительстве // Юридический справочник строителя. — Минск «Беларусь», 1990.

Падрыхтаваў трох кандыдатаў навук[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]