Васіль Пятровіч Жукаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Пятровіч Жукаў
руск.: Василий Петрович Жуков
Дата нараджэння 1922
Месца нараджэння
Дата смерці 12 ліпеня 1944(1944-07-12)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Званне старшы сяржант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Медаль «За адвагу»

Васіль Пятровіч Жу́каў[1] (руск.: Василий Петрович Жуков, 1922 — 12 ліпеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Бярозаўка (зараз у Бялёўскім раёне Тульскай вобласці Расіі). Скончыў пачатковую школу, потым сямігодку ў горадзе Багародзіцк. Працаваў у паравозным дэпо вучнем слесара, слесарам. У кастрычніку 1941 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Бранскім і Заходнім франтах у складзе 1324-га стралковага палка 413-й стралковай дывізіі. Удзельнік абароны Тулы, Тульскай, Калужскай, Ржэўска-Вяземкай наступальных аперацый. У лютым 1942 г. пры выхадзе з акружэння прапаў без вестак. Ваяваў у складзе 277-га партызанскага палка[2]. У 1944 годзе ў другі раз быў прызваны ў Чырвоную Армію, у 1090-ы стралковы полк 323-й Бранскай стралковай дывізіі[2].

Камандзір кулямётнага разліку старшы сяржант Жукаў вызначыўся ў ліпені 1944 г. ў баі за горад Масты (Гродзенская вобласць, Беларусь). Адбіў 3 котратакі праціўніка. У час наступнай контратакі з падтрымкай танка, кулямётным агнём адрэзаў ад іх пяхоту. Убачыўшы, што танкі праціўніка рухаюцца на камандны пункт роты, падбіў гранатамі адзін з іх. Загінуў у гэтым баі.

Пахаваны ў брацкай магіле ў горадзе Масты[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Героя названая вуліца ў горадзе Масты, на будынку дэпо станцыі Вузлавая (Тульская вобласць) і ў вёсцы Навінка (Мастоўскі раён) устаноўлены мемарыяльныя дошкі[3]. Імя В. П. Жукава высечана на помніку героям-тулякам ў горадзе Тула[3].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
  2. а б Шевчик Н. Было герою 22 года… (руск.) // Мастоўская раённая газета «Зара над Нёманам»
  3. а б в Васіль Пятровіч Жукаў на сайце «Героі краіны»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]