Ваўнянка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ваўнянка
Lactarius torminosus 041031w.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lactarius torminosus (Schaeff.) Pers. 1797

Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   152948
EOL   188308
MB   228133

Ваўня́нка ружовая, ваўнуха (Lactarius torminosus) — шапкавы базідыяльны грыб з роду млечнік сямейства сыраежкавых.

Шапка дыяметрам 4—10 см, пукатая, потым шырокалейкападобная, з падагнутым уніз пушыстым краем, чырванавата-ружовая, з выразнымі канцэнтрычнымі зонамі, сухая або слізкаватая, лямцава-валасістая. Мякаць шчыльная, светла-крэмавая, з белым едкім млечным сокам, са слаба смалістым пахам. Пласцінкі прырослыя або зыходзячыя, белаватыя, потым жаўтавата-ружаватыя. Ножка цыліндрычная, пустая, святлейшая за шапку.

Ваўнянка ружовая на паштовай марцы Беларусі

Пашырана ў Еўропе, Усходняй Азіі, Паўночнай Амерыцы; на Беларусі трапляецца ўсюды. Расце групамі ў лясах розных тыпаў, асабяіва ў бярэзніках (утварае з бярозай мікарызу). Пладовыя целы з'яўляюцца ў ліпені—кастрычніку.

Ядомы грыб (спажываецца салёны пасля вымочвання або адварвання). У некаторых краінах (Германіі, Польшчы) лічыцца ядавітым.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ваўнянка // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.