Ваўчыхінскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваўчыхінскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1924
Насельніцтва
  • 17 423 чал. (1 студзеня 2018)[5]
Плошча
  • 3 593,7 км²
Ваўчыхінскі раён на карце
Часавы пояс OMST[3] і KRAT[3]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ваўчыхінскі раён (руск.: Волчихи́нский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Ваўчыха.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф раўнінны (паўднёвая частка Кулундзінскай раўніны). Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня: −16,5 °C, ліпеня: +20 °C. Колькасць гадавых атмасферных ападкаў: 433 мм. На тэрыторыі раёна размешчаны азёры Бычынае, Залатое, Горкае, Салонаўскае, Прэснае, Углавое, Белае, Доўгае, працякаюць рэкі Ваўчыха, Карміха.

Глебы супясчаныя, каштанавыя чарназёмы. Каля 1/3 плошчы пакрыта хваёвымі барамі. Растуць хвоя, бяроза, асіна, глог, каліна, шыпшыннік. Фаўна — лось, казуля, заяц, ліса, воўк, рысь, расамаха, барсук, вавёрка, качка, гусь, лебедзь, чапля, журавель, перапёлка, глушэц, цецярук, карась, лін.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]