Ключэўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ключэўскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 16 459 чал. (1 студзеня 2018)[5]
Плошча
  • 3 043 км²
Ключэўскі раён на карце
Часавы пояс OMST[3] і KRAT[3]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ключэўскі раён (руск.: Ключе́вский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Ключы, размешчанае за 383 км ад Барнаула.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раён размешчаны ў заходняй частцы края і мяжуе на захадзе з Паўладарскай вобласцю Казахстана, на поўначы з Кулундзінскім раёнам, на ўсходзе з Родзінскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Ваўчыхінскім раёнам, на поўдні з Міхайлаўскім раёнам.

Плошча — 3043 км². Займае 23-е месца па плошчы сярод раёнаў Алтайскага края.

Рэльеф — раўнінны. Абсалютныя вышыні 125—160 м. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −18,6 °C, ліпеня +20,8 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў 270 мм. На тэрыторыі раёна 26 азёр. Глебы каштанавыя. Растуць бяроза, асіна, таполя, вяз, клён, хвоя, стэпавае разнатраўе. Фаўна — ліса, заяц, карсак, андатра, тхор, лось, казуля, вавёрка, рысь.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]