Круціхінскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Круціхінскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1974
Насельніцтва
  • 10 787 чал. (1 студзеня 2018)[5]
Плошча
  • 2 051 км²
Круціхінскі раён на карце
Часавы пояс OMST[3] і KRAT[3]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Круціхінскі раён (руск.: Крути́хинский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Круціха, размешчанае за 230 км ад Барнаула.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раён размешчаны на поўначы края, на мяжы з Новасібірскай вобласцю. Таксама мяжуе з Каменскім і Панкрушыкінскім раёнам края. Плошча — 2051 км².

Рэльеф раўнінны, расчлянёны лагчынамі, бэлькамі, ярамі. Па тэрыторыі раёна праходзіць істужачны бор, багаты дзічынай, грыбамі, ягадамі. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −19 °C, ліпеня +20 °C. Гадавая норма атмасферных ападкаў — 320—360 мм. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі — Об (Новасібірскае вадасховішча), Бурла; размешчаны азёры Пустыннае, Бурлінскае. Глебы — вышчалачаныя і звычайныя чарназёмныя. Растуць хвоя, бяроза, асіна. Фауна — ліса, заяц, лось, воўк, вадаплаўныя птушкі.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]