Цюменцаўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цюменцаўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 12 верасня 1924
Насельніцтва
  • 13 998 чал. (1 студзеня 2018)[4]
Плошча
  • 2 273 км²
Цюменцаўскі раён на карце
Часавы пояс OMST[3] і KRAT[3]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цюменцаўскі раён (руск.: Тюме́нцевский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Цюменцава.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раён на паўночным захадзе края. Рэльеф раўнінны (Прыобскае плато). Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −18,4 °C, ліпеня +19 °C. Гадавы ўзровень атмасферных ападкаў — 380 мм. Плошча — 2273 км². На тэрыторыі раёна размешчана 9 азёр, уключаючы возера Горкае, працякаюць рэкі Чарамшанка, Круцішка, Кулунда, Салонаўка, праходзіць Кулундзінскі магістральны канал. Глебы — вышчалачаныя чарназёмы.

Да прыродных багаццяў раёна адносяцца два істужачныя боры: Кулундзінскі і Баеўскі. Растуць хвоя, бяроза, глог, асіна, чаромха, вярба, абляпіха, каліна. Фаўна — лось, казуля, рысь, барсук, каланок, карсак, бабёр, андатра, заяц-русак; з птушак белая і шэрая качка, белыя і шэрыя гусі, цецярук.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]