Нямецкі нацыянальны раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нямецкі нацыянальны раён
Сцяг
Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 4 ліпеня 1927
Насельніцтва
  • 16 134 чал. (1 студзеня 2018)[6]
Плошча
  • 1 431,75 км²[3]
Нямецкі нацыянальны раён на карце
Часавы пояс OMST[4] і KRAT[4]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нямецкі нацыянальны раён (руск.: Неме́цкий национа́льный райо́н, ням.: Nationalkreis Halbstadt) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі.

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Гальбштат, размешчанае за 430 км на захад ад Барнаула.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы края. Клімат умераны. Сярэдняя тэмпература студзеня −19 °C, ліпеня — +22,2 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 220—240 мм. Рэк і азёр на тэрыторыі раёна няма. Глебы — каштанавыя, светла-каштанавыя, лёгкія. Растуць бяроза, таполя, клён, трава — зёлкавыя, кавыль, палын. Рэльеф — раўнінны (Кулундзінскі стэп). Агульная плошча зямель у межах раёна — 143175 га (1432 км²), з іх 134329 га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку раллі 124314 га. Асаблівасцю раёна з’яўляецца вялікая разаранасць тэрыторыі (86,6 %), практычная адсутнасць натуральных сенажацяў і пашы.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]