Вера Канстанцінаўна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вера Канстанцінаўна

Вера Канстанцінаўна (24 (11) кастрычніка 1906, Паўлаўск11 студзеня 2001, Вэлі-Котэдж, каля Нью-Ёрка), расійская княгіня, малодшая дачка вялікага князя Канстанціна Канстанцінавіча і вялікай княгіні Лізаветы Маўрыкіеўны, праўнучка імператара Мікалая I.

Пасля смерці бацькі ў 1915 годзе разам з маці жыла ў Мармуровым палацы да рэвалюцыі. У 1918 годзе яны з'ехалі з Расіі ў Швецыю, затым у Бельгію, а пасля — у Германію. У 19451951 году працавала перакладніцай у англійскім аддзяленні Чырвонага Крыжа, у 1951 пераехала ў Нью-Ёрк.

Замужам не была, дзяцей не мела. Амерыканскае грамадзянства не прыняла. Апошнія гады жыцця правяла ў руска-амерыканскім доме састарэлых, дзе і памёрла.