Фрыдрых Вільгельм III

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фрыдрых Вільгельм III
ням.: Friedrich Wilhelm III.
Фрыдрых Вільгельм III
5-ы кароль Прусіі
16 лістапада 1797 — 7 чэрвеня 1840
Папярэднік: Фрыдрых Вільгельм II
Пераемнік: Фрыдрых Вільгельм IV
 
Нараджэнне: 3 жніўня 1770({{padleft:1770|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:3|2|0}})
Патсдам, Прусія
Смерць: 7 чэрвеня 1840({{padleft:1840|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:7|2|0}}) (69 гадоў)
Берлін
Пахаваны: Берлін
Дынастыя: Hohenzollern Haus Wappen.svg Гогенцолерны
Бацька: Фрыдрых Вільгельм II
Маці: Фрыдэрыка Луіза Гесэн-Дармштацкая
Жонка: Луіза Мекленбург-Стрэліцкая
Аўгуста Лігніцкая
 
Узнагароды:
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чырвонага арла
Ордэн «Pour le Mérite»
Вялікі крыж Жалезнага крыжа
Ордэн Святога Андрэя Першазванага

Фрыдрых Вільгельм III (ням.: Friedrich Wilhelm III.; 3 жніўня 1770 года, Патсдам — 7 чэрвеня 1840 года, Берлін) — кароль Прусіі з 16 лістапада 1797 года. Сын Фрыдрыха Вільгельма II і Фрыдэрыкі Луізы Гесэн-Дармштацкай, унучаты пляменнік Фрыдрыха II Вялікага, дзед расійскага імператара Аляксандра II.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў традыцыйную суровую ваенную адукацыю; прымаў удзел у ваенных кампаніях супраць Францыі пасля пачатку ваенных дзеянняў у 1792. У 1809 годзе наведаў Расію. Камер-пажам у яго быў Чачэрын Аляксандр Васільевіч.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У 1793 годзе ажаніўся з Луізай, дачкой герцага Карла II Мекленбург-Страліцкага і яго жонкі Фрыдэрыкі Караліны. Два сыны ад гэтага шлюбу, Фрыдрых Вільгельм IV і Вільгельм I, пасля сталі прускімі каралямі, а Вільгельм - яшчэ і нямецкім імператарам. Дачка Фрыдрыха Вільгельма III Шарлота (у праваслаўі Аляксандра Фёдараўна) выйшла замуж за вялікага князя Мікалая Паўлавіча (пасля расійскага імператара Мікалая I). Такім чынам, Фрыдрых Вільгельм III быў дзедам Аляксандра II.

Праўленне[правіць | правіць зыходнік]

Конны помнік Фрыдрыху Вільгельму III перад новым будынкам Кёнігсбергскага ўніверсітэта, 1851, пераплаўлены ў 1950-х гадах

Фрыдрых Вільгельм быў баязлівым і нерашучым кіраўніком. У той жа час ён быў добрым і шчырым вернікам. Ён абяцаў Аўстрыі падтрымку, але пасля ўварвання ў яе ў 1805 годзе войскаў Напалеона нічога не зрабіў. Ён спадзяваўся, што Францыя прапануе яму за нейтралітэт Гановер і іншыя землі на поўначы, але ў выніку атрымаў іх толькі пасля таго, як сам адмовіўся ад Ансбаха, Байройт​​а, Клевэ і Неўшатэля.

14 кастрычніка 1806 года войскі Фрыдрыха Вільгельма III пацярпелі поўнае паражэнне ад французаў у Бітве пры Ене і Аўэрштэце. У 1807 годзе паводле Тыльзіцкага міру паміж Аляксандрам I і Напалеонам ён пазбавіўся паловы сваіх уладарстваў.

У 1807-1812 гг. Фрыдрых Вільгельм III па ініцыятыве і з дапамогай міністра барона фон Штэйна, генерала Г. Шарнхорста, генерал-фельдмаршала Гнейзэнаў і графа Гардэнберга правёў цэлы шэраг адміністрацыйных, сацыяльных, аграрных і ваенных рэформ.

У 1812 годзе перад уварваннем у Расію Напалеон прымусіў Аўстрыю і Прусію падпісаць з ім дамовы, згодна з якімі гэтыя краіны выстаўлялі свае войскі ў дапамогу французскай арміі. У прускай арміі пры дапамозе Гнейзэнаў, Штэйна і іншых патрыятычна настроеных афіцэраў быў утвораны руска-нямецкі легіён (у лістападзе 1812 года налічвалася 8 тысяч чалавек), які ваяваў супраць французаў. У сакавіку 1813 года Фрыдрых Вільгельм III выступіў з заклікам да вызваленчай вайны з французскімі акупантамі.

У 1814 годзе разам з саюзнікамі ў антынапалеонаўскай кааліцыі пруская армія ўвайшла ў Парыж. Фрыдрых Вільгельм III прымаў удзел у Венскім кангрэсе 1814-1815 гг. па рашэнні якога яму былі вернуты Рэйнская Прусія, Вестфалія, Познань і частка Саксоніі.

Падчас вайны Фрыдрых Вільгельм абяцаў народу канстытуцыю і прадстаўніцкае праўленне. Пасля вайны пад уплывам Метэрніха ён адмовіўся ад выканання сваіх абавязацельстваў. У выніку Прусія разам з Аўстрыяй аж да 1848 года заставалася цэнтрам палітычнай рэакцыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Фрыдрых Вільгельм II
Preußischer Adler (1871-1914).svg
Кароль Прусіі

17971840
Пераемнік:
Фрыдрых Вільгельм IV