Вечка кашалька з Сатан-Ху

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вечка кашалька з Сатан-Ху
Вечка кашалька з Сатан-Ху
Вечка кашалька з Сатан-Ху
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вечка кашалька з Сатан-Ху — адзін з асноўных прадметаў, раскапаных у англа-саксонскім каралеўскім магільніку ў Сатан-Ху ў Суфалку, Англія. Там знаходзіцца шэраг курганоў, сярод знаходак з якіх найбольш значнай з’яўляецца непарушаны пахавальны карабель  (руск.) у Кургане 1, які змяшчае вельмі багаты пахавальны інвентар, у тым ліку вечка кашалька. Чалавекам, пахаваным у Кургане 1, як звычайна мяркуюць, быў Рэдвальд  (руск.), кароль Усходняй Англіі, які памёр каля 624 года. Вечка кашалька лічыцца «адным з самых выдатных твораў ранняга сярэдневякоўя»[1]. Яно мае каля сямі з паловай цаляў у даўжыню і аздоблена прыгожым арнаментам з золата і гранатавай перагародкавай  (англ.) эмаллю, і, несумненна, з’яўляецца сімвалам багацця і статусу. У 2017 вечка кашалька было выстаўлена ў Брытанскім музеі.

Гістарычны фон[правіць | правіць зыходнік]

Дэталь воўка-воіна на вечку кашалька

Рымскія легіёны пайшлі з Брытаніі ў 410 годзе, да гэтага часу ўжо ёсць звесткі пра групы германскіх народаў, якія жылі побач з мясцовым рамана-брыцкага  (руск.) насельніцтвам, верагодна, у якасці дапаможных войскаў  (руск.). На працягу наступных 150 гадоў, перыяд  (англ.), на працягу якога амаль не захавалася ніякіх запісаў, яны, відавочна, былі значна дапоўнены праз іміграцыю і пачалі ствараць новую сацыяльную структуру і культуру, якая распаўсюдзілася  (англ.) і пераважала на большай частцы Брытаніі і пачала дзяліць яе на шэраг англасаксонскіх каралеўстваў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вечка выкарыстоўвалася ў якасці верхняй часткі скуранога мяшка для манет[2]. Скура згніла, але побач з вечкам былі знойдзеныя каля сарака франкскіх манет і два невялікія зліткі. Усе манеты былі з розных манетных двароў, што паказвае наўмысна cабраную калекцыю[3]. Кашалёк звісаў з паяснога рамяня на трох завесах, бачных на ім. Часткі вечка з іншых не ювелірных матэрыялаў здрахлелі, але за металічнай канструкцыяй, верагодна, мелася пласціна з суцэльнай кітовай косці; вечка цяпер адлюстроўваецца з простай заменнай пласцінай, хоць арыгінал, магчыма, меў дэкаратыўную разьбу[4].

Вечка была часткай ансамбля багата аформленай фурнітуры на вопратцы і зброі, якую носяць на целе, што, верагодна, былі выкананы ў якасці набору. Яны складаюцца з залатой спражкі рамяня, зашпілек з золата і граната, рамянёў для мячоў і ножнаў. У прыватнасці, у кашальку выкарыстоўвалася камбінацыя маленькіх і вялікіх кавалачкаў граната спосабам, параўнальным з зашпількамі на плячах[5]. Пахаванне можна разглядаць як «драматычны выраз спадзяванняў ўсходне-англійскай каралеўскай сям’і», у рамках якіх ансамбль рэгалій  (руск.) прадстаўляе сабой «асцярожную канструкцыю, якая змяшчае ўладальніка ў двайную спадчыну распаўсюджання манет: скіпетратрымаючых позніх рымскіх консулаў і германскай воінскай культуры з багатай іканаграфіяй  (руск.) магутных жывёл, багоў і пераможцаў»[6].

Вечка складаецца з ныркападобнай сотавай рамы, што абмяжоўвае ліст з рогу  (руск.), на якім былі ўсталяваны пары вытанчаных гранатавых бляшак з выявамі птушак, ваўкоў, якія пажыраюць мужчын, геаметрычнымі матывамі і двайная панэль з жывёламі з пераплеценымі канечнасцямі. Стваральнік ўзяў гэтыя малюнкі з арнаменту шлемаў ў шведскім стылі і шчытоў, таксама знойдзеных у пахаванні. У яго працы яны пераносяцца ў клеткавае асяроддзе з асляпляльнай тэхнічнай і артыстычнай віртуознасцю[7].

На вонкавым баку вечка знаходзяцца сіметрычныя вобразы чалавека, акружанага двума ваўкамі, версія старажытнага матыва Майстар жывёл  (англ.). Паміж гэтымі вобразамі знаходзяцца яшчэ дзве сіметрычныя фігуры, на гэты раз намаляваны арол, які нахіліўся да здабычы. Для старажытных англасаксаў гэтыя вобразы, верагодна, мелі вялікае значэнне, але сучасным гісторыкам цяжка пераканацца ў сімволіцы гэтых фігур. Цалкам магчыма, што геральдычны склад мужчын і ваўкоў спасылаецца на фамільную назву пахавання Сатан-Ху — Вуфінгі  (руск.), альбо людзі Воўка. Яны маглі б, нароўні з арлом, праявіць сілу, гераізм і мужнасць[8]. Над фігурамі жывёл і людзей мастакі інкруставалі абстрактныя малюнкі.

Раскопкі[правіць | правіць зыходнік]

Плечавая зашпілька з Сатан-Ху

Сатан-Ху — гэта серыя курганоў VI—VII стагоддзя, знойдзеных у Суфалку, Англія. Першы, а таксама самы вялікі курган, першапачаткова раскапаны ў 1939 годзе Бэзілам Браўнам  (англ.), змяшчаў 27-мятровы карабель і, як мяркуецца, быў месцам пахавання Рэдвальд  (руск.), кіраўніка дынастыі Вуфінгаў. Менавіта ў гэтым кургане археолагі выявілі старанна аформленае вечка. Арыгінальныя запісы раскопкі насыпаў былі знішчаныя падчас Другой сусветнай вайны, і толькі фотаздымкі заклёпак у пяску застаюцца доказамі знаходкі. Раскапаныя матэрыялы былі адпраўленыя ў Лондан, а рэстаўрацыя і дакументацыя знойдзеных прадметаў пачаліся толькі з канцом вайны. Праз некалькі дзесяцігоддзяў, пачынаючы з 1965 года і заканчваючы прыкладна 1971 годам, курган зноў быў раскопаны, спачатку Рупертам Брус-Мітфардам  (англ.), а потым Полам Эшбі  (англ.). У перыяд з 1986 па 1992 год навукова-даследчы камітэт Сатан Ху пад кіраўніцтвам Марціна Карвера  (англ.) паўторна раскапаў курган 2. У гэты час археолагі таксама раскопвалі курганы 5, 6, 14, 17 і 18. Тут Карвер выявіў трыццаць дзевяць пахаванняў. Гэтыя пахаванні VIII—XI стагоддзя былі, магчыма, пахаваннямі для пакарання, паколькі целы, якія былі раскіданыя вакол 5 кургана, знаходзіліся ў тым, што, хутчэй за ўсё, было карабельнай шыбеніцай  (руск.)[9].

Зноскі

  1. Adams 2004.
  2. Bruce-Mitford 1978, 487—522; Evans 1986, 87-88
  3. Except for three blanks. Bruce-Mitford 1975, 578—677.
  4. BM Highlights
  5. BM Highlights
  6. Webster, 120—121, quoted in turn
  7. Webster, 121—122
  8. BM Highlights
  9. The Sutton Hoo Society:"Archaeology" Архівавана 23 красавіка 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «BM Highlights», British Museum «Highlights» page on the lid
  • «BM Collection database», British Museum «Collection database» (2012 beta) page on the lid(недаступная спасылка)
  • Adams, Noël (2004). "Reading the Sutton Hoo Purse Lid" (PDF). Saxon (41). {{cite journal}}: Няправільны |ref=harv (даведка)
  • Bruce-Mitford, Rupert (1975). The Sutton Hoo Ship-Burial, Volume 1: Excavations, Background, the Ship, Dating and Inventory. London: British Museum Publications. ISBN 0-7141-1334-4. {{cite book}}: Няправільны |ref=harv (даведка)
  • Bruce-Mitford, Rupert (1978). The Sutton Hoo Ship-Burial, Volume 2: Arms, Armour and Regalia. London: British Museum Publications. ISBN 9780714113319. {{cite book}}: Няправільны |ref=harv (даведка)
  • Bruce-Mitford, Rupert (1983a). The Sutton Hoo Ship-Burial, Volume 3: Late Roman and Byzantine silver, hanging-bowls, drinking vessels, cauldrons and other containers, textiles, the lyre, pottery bottle and other items. Vol. I. London: British Museum Publications. ISBN 0-7141-0529-5. {{cite book}}: Няправільны |ref=harv (даведка)
  • Bruce-Mitford, Rupert (1983b). The Sutton Hoo Ship-Burial, Volume 3: Late Roman and Byzantine silver, hanging-bowls, drinking vessels, cauldrons and other containers, textiles, the lyre, pottery bottle and other items. Vol. II. London: British Museum Publications. ISBN 0-7141-0530-9. {{cite book}}: Няправільны |ref=harv (даведка)
  • Evans, Angela Care (1986). The Sutton Hoo Ship Burial. London: British Museum Publications. ISBN 978-0-7141-0544-4. {{cite book}}: Няправільны |ref=harv (даведка)
  • Webster, Leslie, Anglo-Saxon Art, 2012, British Museum Press, ISBN 97807141280929780714128092
  • «Archaeology.» The Sutton Hoo Society. The Sutton Hoo Society. Web. 2 May 2010. [1] Архівавана 23 красавіка 2016..

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]