Возера Накуру

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Накуру
Nakuru
Lake-Nakuru.jpg
Каардынаты: 0°22′00″ пд. ш. 36°05′09″ у. д. / 0.366667° пд. ш. 36.085833° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна

Flag of Kenya.svg Кенія

Вышыня над узроўнем мора

1754 м

Даўжыня

9.7 км

Шырыня

6.9 км

Плошча

44 км²

Аб'ём

0.09 км³

Найбольшая глыбіня

4.5 м

Сярэдняя глыбіня

2.5 м

Плошча вадазбору

1800 км²

Накуру (Кенія)
Накуру
Накуру
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Каардынаты: 0°22′00″ пд. ш. 36°05′09″ у. д. / 0.366667° пд. ш. 36.085833° у. д. (G) (O) (Я)

Наку́ру (суахілі: Nakuru) — салёнае возера ў Рыфтавай даліне Кеніі. Плошча паверхні - 44 км². Найбольшая глыбіня - 4,5 м. Плошча вадазбору - 1800 км².

Змест

Геаграфія [правіць]

Возера Накуру месціцца ў Вялікай рыфтавай даліне на вышыні 1754 м над узроўнем мора ў 131,3 км на паўночны захад ад Найробі і ў 6085,54 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Мае тэктанічнае паходжанне. Плошча паверхні - каля 44 км². Даўжыня - 9,7 км. Найбольшая шырыня - 6,9 км. Сярэдняя глыбіня - 2,5 м. Найбольшая глыбіня - 4,5 м. Аднак трэба мець на ўвазе, што ўзровень вады і абрысы возера моцна залежаць ад навакольнага асяроддзя. У 1990-ыя гг., калі ва Ўсходняй Афрыцы панавала засуха, плошча паверхні скарачалася да 4 - 5 км². У 2000-ыя гг. ўзровень вады наадварот павышаўся. Плошча вадазбору - 1800 км².

Прырода [правіць]

Вада ў Накуру салёная, аднак прыдатная для існавання водарасцяў Cyanophyte Platensis, якія з'яўляюцца каштоўным кормам для дробных рачкоў і фламінга і надаюць возеру зелянявы колер. Даліна вакол Накуру знакаміта сваёй біялагічнай разнастайнасцю. Непасрэдна да возера прымыкаюць шчолачныя балоты. За імі пачынаюцца саванна і лес (усяго 550 відаў раслін). Тут жыве 56 відаў сысуноў, у тым ліку ільвы, бабуіны, насарогі, буйвалы і г. д. Шмат птушак, з якіх вылучаюцца чырвоныя фламінга.

Ахова [правіць]

У 1961 г. быў створаны Нацыянальны парк возера Накуру, які займае плошчу 188 км². Ён кіруецца Службай дзікай прыроды Кеніі.

У 2011 г. Накуру разам з азёрамі Багорыя і Элементэйта (агульная назва Сістэма азёр у Вялікай рыфтавай даліне) было ўключана ў Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Аднак працягваюць існаваць пагрозы для далейшага захавання некранутай прыроды возера. Землі вакол Накуру шчыльна заселены, прычым горад Накуру непасрэдна мяжуе з нацыянальным паркам. Хаця гэта забаронена, мясцовае насельніцтва працягвае карыстацца вадой з возера для паліву палеткаў. Сцёкі з гарадской каналізацыі некалькі разоў траплялі ў возера, атручвалі ў ім ваду, што выклікала масавую згубу птушак.

Галерэя [правіць]

Спасылкі [правіць]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1060rev
рус.англ.фр.