Возера Сіху
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Сіху | |
| 西湖 | |
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Даўжыня |
3,2 км |
| Шырыня |
2,8 км |
| Плошча |
6,5 км² |
| Аб'ём |
0,01429 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі |
15 км |
|
|
|
Сіху (літаральна: «Заходняе возера») — знакамітае прэснаводнае возера ў цэнтры горада субправінцыйнага значэння Ханчжоў правінцыі Чжэцзян Кітайскай народнай рэспублікі. Возера перасякаюць дамбы Судзі (кіт. спр. 苏堤, піньінь: Sū Dī, «Дамба Су Дунпо»), Бодзі (кіт. спр. 白堤, піньінь: Bái Dī, «Дамба Бо Цзюйі») і Янгундзі (кіт. спр. 杨公堤, піньінь: Yánggōng Dī). У 2011 г. возера Сіху з навакольнымі храмамі, мастамі і садамі было ўнесена ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.