Вялікая Кітайская сцяна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вялікая Кітайская сцяна*
The Great Wall**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Кітайская сцяна сёння
Краіна Сцяг Кітая Кітай
Тып Культурны
Крытэры i, ii, iii, iv, vi
Спасылка 438
Рэгіён*** Азія і Ціхі акіян
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1987  (11-я сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Вялікая Кітайская сцяна — найбуйны помнік архітэктуры. Праходзіць па паўночным Кітаю на працягу 6350 км.

Гісторыя[правіць]

Будаўніцтва першай сцяны пачалося ў III стагоддзі да н.э. падчас кіравання імператара Цынь Шы-хуандзі (дынастыя Цынь), у перыяд «Ваюючых дзяржаў» (475—221 гг. да н. э.) для абароны дзяржавы ад набегаў качавога народа хуну. У будаўніцтве ўдзельнічала пятая частка тагачаснага насельніцтва краіны, г. з., каля мільёна чалавек.

Сцяна павінна была служыць крайняй паўночнай лініяй магчымай экспансіі саміх кітайцаў, яна павінна была засцерагаць падданак «Сярэдняй імперыі» ад пераходу да паўкачавогу образу жыцця, ад зліцця з варварамі. Сцяна павінна была выразна зафіксаваць межы кітайскай цывілізацыі, спрыяць кансалідацыі адзінай імперыі, толькі што складзенай з шэрагу заваяваных царстваў.

У перыяд кіравання дынастыі Хань (206 г. да н. э. — 220 н. э.) Сцяна была пашыраная на захад да Дуньхуана. Таксама была збудаваная лінія вартавых веж, якая зыходзіла ўглыб пустэльні, для абароны гандлёвых караванаў ад набегаў вандроўцаў. Тыя ўчасткі Вялікай Сцяны, якія захаваліся да нашага часу, былі пабудаваныя, у асноўным, пры дынастыі Мін (13681644). У гэтую эпоху асноўнымі будаўнічымі матэрыяламі былі цагліна і каменныя блокі, якія рабілі канструкцыю больш надзейнай. За час кіравання Мін Сцяна працягнулася з усходу на захад ад заставы Шаньхайгуань на беразе Бахайскага заліва Жоўтага мора да заставы Юймэньгуань на стыку сучасных правінцый Ганьсу і Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна.

Карта сцяны.

Цікавыя факты[правіць]

  • Лагатып ВікіСховішча На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікая Кітайская сцяна
  • Насуперак распаўсюджанай памылцы, з космасу Сцяна не бачная няўзброеным вокам, хоць на спадарожнікавых фатаграфіях, яе, зразумела, відаць — напрыклад [1].
  • Штогод праводзіцца папулярны лёгкаатлетычны марафон «Вялікая Сцяна» (The Great Wall Marathon), у якім частку дыстанцыі спартоўцы пераадольваюць па грэбні Сцяны.

Гл. таксама[правіць]