Патала

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 707
рус.англ.фр.
Палац Патала
Белы палац
Чырвоны палац

Палац Патала (тыб.: : པོ་ཏ་ལ, кіт.: 布达拉宫)[1] у горадзе Лхаса у Тыбеце Размешчаны на высокім узгорку, які ўзвышаецца над горадам. Агульная плошча палацавага комплексу складае 360 тыс. м².

Сёння палац Патала з'яўляецца музеем, які актыўна наведваюць турысты, застаючыся месцам паломніцтва будыстаў і працягваючы выкарыстоўвацца ў будыйскіх рытуалах. З прычыны вялікай культурнай, рэлігійнай, мастацкай і гістарычнай значнасці, унесены ў 1994 годзе ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2001 годзе ў «гістарычны ансамбль палаца Патала» была ўключана летняя рэзідэнцыя Далай-лам, палац і парк Нарбулінка[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 637 цар Тыбета Сонгцэн Гампо ўзвёў тут першы будынак у тым месцы, дзе ён звычайна медытаваў. Калі ён вырашыў зрабіць Лхасу сваёй сталіцай, ён пабудаваў палац. Пасля сваіх заручын з кітайскай прынцэсай Вэнь Чэн, пашырыў палац да 999 пакояў, узвёў сцены і вежы і вырыў абвадны канал. У другой палове VIII стагоддзя ў палац патрапіла маланка і драўляныя пабудовы згарэлі, затым па прычыне міжусобных войнаў палац быў разбураны. Цяпер захавалася толькі пячора Фа-Вана і зала Пабалакан.

Палац у яго сучасным выглядзе пачаў будавацца ў 1645 па ініцыятыве Далай-ламы V. У 1648 быў завершаны Белы палац (Патранг Карпо), і Патала стала выкарыстоўвацца як зімовая рэзідэнцыя далай-лам. Чырвоны палац (Потранг Марпо) быў дабудаваны паміж 1690 і 1694. Назва палаца паходзіць, відаць, ад легендарнай гары Патала, на якой жыве бадхісатва Чэнрэзі (Авалакітэшвара), якога на зямлі прадстаўляе далай-лама.

У грандыёзным будаўніцтве бралі ўдзел лепшыя майстры таго часу з Тыбета, Непала і Кітая.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Палац знаходзіцца на вышыні 3 700 м на Чырвоным узгорку (Марпо Ры) пасярэдзіне Лхаскай даліны. З-за тэрас, пляцовак на дахах і храмаў, ён не стварае ўражання крэпасці (дзонга). Агульны выгляд палаца, які расцягнуўся на горным хрыбце, з вежамі, сценамі, лесвіцамі, храмамі і прыбудовамі, уяўляе сабой унікальнае мастацкае рашэнне, яго велічнасць і прыгажосць шануюцца будыстамі, архітэктарамі і мастакамі, дзівяць падарожнікаў.

Шматлікія паломнікі абыходзяць вакол узгорак з палацам, здзяйсняючы кору — рытуальны абыход святога месца. Уздоўж кары знаходзяцца шматлікія малітоўныя барабаны і гандлёвыя рады.

Пабудовы[правіць | правіць зыходнік]

Белы палац складаецца з Вялікага ўсходняга павільёна, Сонечнага павільёна, жылых пакояў рэгента і настаўніка далай-ламы, а таксама службовых памяшканняў урада. Вялікі ўсходні павільён выкарыстоўваўся для афіцыйных цырымоній, у Сонечным павільёне далай-лама ўласна жыў і працаваў, чытаў свяшчэнныя тэксты, займаўся кіраваннем.

Путацзунчэн — кітайская копія лхаскай Паталы

Чырвоны палац служыў больш месцам малітваў і рэлігійных рытуалаў, у ім знаходзяцца павільёны. Вялікае значэнне маюць восем мемарыяльных ступ, у тым ліку Пятага і Трынаццатага Далай-лам.

Апроч ступ, палац мае шэраг вялікіх і малых зал (храмаў), прысвечаных будам, бадхісатвам, далай-ламам, а таксама для аўдыенцый і цырымоній. У залах выстаўлены каштоўнасці і рэліквіі — прасторавыя мандалы для сузірання, памінальныя ступы, статуі далай-лам і настаўнікаў, статуі божастваў і йідамаў, кнігі, рытуальныя прадметы, на сценах — складаная сістэма роспісу.

У Заходняй вялікай зале звычайна праходзілі рэлігійныя цырымоніі, ахвярапрынашэнні і прыёмы.

Асаблівае значэнне мае пячора Фа-Вана, у якой яшчэ да будаўніцтва палаца чытаў свяшчэнныя тэксты цар Сонгцэн Гампо.

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. World Heritage Committee Inscribes 31 New Sites on the World Heritage List. UNESCO (2001-12-13). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 3 мая 2011.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]