Возера Тытыкака
| Тытыкака | |
| ісп.: Titicaca, кечуа: Titiqaqa, аймара Titiqaqa | |
Возера Тытыкака |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Вышыня над узроўнем мора |
3812—3821 м |
| Даўжыня |
230 км |
| Шырыня |
97 км |
| Плошча |
8300 км² |
| Найбольшая глыбіня |
304 м |
| Сярэдняя глыбіня |
140—180 м |
| Выцякаюць | |
|
|
|
|
|
|
Тытыка́ка[1] (ісп.: Titicaca, кечуа: Titiqaqa, аймара: Titiqaqa) — возера у Андах, буйнейшае возера Паўднёвай Амерыкі, найвышэй размешчанае суднаходнае возера ў свеце. Знаходзіцца на мяжы Балівіі і Перу Назва складаецца са слоў мовы індзейцаў кечуа: кака — скала і тыты — месца здабычы руды.
Возера Тытыкака знаходзіцца на вышыні 3821 м. над узроўнем мора, а яго сярэдняя глыбіня складае ад 140 да 180 м (максімальна 304 метры). У даўжыню яно складае 230 км, а ў шырыню 97 км. Плошча паверхні — 8300 км². Возера складаецца з дзвух частак (Lago Huinaymarca i Lago Chucuito), раздзеленых паўвостравам Цікуіна.
Узровень вады мяняецца, часамі нават на пяць метраў. У мінулым возера мела большыя памеры, аб чым кажа старая берагавая лінія. Тытыкака гэта астатак старадаўняга ўнутранага мора Лага Балівіян, якое пакрывала раней усё Альтыплано. Але геалагічныя працэсы і інтэнсіўнае выпарэнне прывяло да зніжэння ўзроўню вады. Возера ўтварылася хутчэй за ўсё ўжо ў міяцэне.
У возера ўпадае 25 рэк (Сухес, Ілавэ, Коата, Раміс і г. д.), а выцякае адна — рака Дэсагуадэра, якая злучае Тытыкаку з возерам Паапо. На возеры Тытыкака знаходзіцца 41 востраў, якія часткова заселеныя.
Найбольш вядомая сярод турыстаў востраў Ісла дэль Соль (ісп.: востраў Сонца) — па легендах інкаў, тут нарадзіўся белы бог Віракоча і першыя інкі: Манка Капас і яго сястра і адначасова жонка Мама Окла, а таксама і само Сонца ці Інці. Гэты востраў і цяпер з'яўляецца святым месцам для індзейцаў Аджмара і Кечуа. Востраў Сонца мае 10 км у даўжыню і 5 км у шырыню. Жыве тут каля 2000 індзейцаў. На тэрыторыі вострава засталіся руіны з інкскага перыяду, самыя вядомыя з якіх гэта Пілка Каіна і комплекс Чынкана, у склад якога ўваходзіць святая скала звязаная з інкскай легендай утварэння. У Чалапампа знаходзіцца музей рэчаў знойдзеных археолагамі, з якіх частка выкананая з чыстага золата.
Жыхары гарадоў, якія знаходзяцца на ўзбярэжжы возера (самы вялікі горад Пуна ў Перу і горад Гуакуі ў Балівіі) жывуць у асноўным рыбалоўствам і турызмам. На паўднёва-ўсходнім узбярэжжы возера (тэрыторыя Балівіі), знаходзяцца руіны перадкалумбавай эпохі г. зв. Тыахуанака, дзе размяшчаўся галоўны цэнтр культуры з аднайменнай назвай.
Зноскі
- ↑ Напісанне Тытыкака у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.16., Мн., 2003, С.83.
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Возера Тытыкака- возера Тытыкака
| Гэта пачатак артыкула па гідралогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |