Вольга Сямёнаўна Дзерваед

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Сямёнаўна Дзерваед
Род дзейнасці даярка
Дата нараджэння 17 ліпеня 1923(1923-07-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка 1996(1996-04-30) (72 гады)
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга

Вольга Сямёнаўна Дзерваед (17 ліпеня 1923, в. Межава, Гомельская губерния — 30 красавіка 1996) — даярка эксперыментальнай базы «Межава». Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1937 года працавала ў саўгасе «Межава» Аршанскага раёна. У 1944—1970 гадах працавала даяркай эксперыментальнай базы «Межава» Віцебскай абласной сельскагаспадарчай вопытнай станцыі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1966 года Дзерваед Вольга Сямёнаўна ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1962—1966 гг.

Памерла 30 красавіка 1996 года.

Узнашароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзерваед Вольга Сямёнаўна // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад.; Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 396.
  • Дервоед Ольга Семеновна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 231.
  • Дервоед Ольга Семеновна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 85.
  • Королев, Г. Она была первой / Г. Королев // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва [и др.]; рец. Б. В. Стрельцов. — Минск : Беларусь, 1984. — С. 91-95.