Вольтаў слуп

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вольтаў слуп

Вольтаў слуп — прылада для атрымання электрычнасці, якая выкарыстоўвалая на заранку электратэхнікі.

У 1800 годзе італьянскі вучоны Алесандра Вольта апусціў у слоік з кіслатой дзве пласцінкі — цынкавую і медную — і злучыў іх дротам. Пасля гэтага цынкавая пласціна пачала растварацца, а на меднай сталі вылучацца бурбалкі газу. Вольта выказаў здагадку і паказаў, што па дроце працякае электрычны ток.

Так быў вынайдзены «элемент Вольта» — першы гальванічны элемент. Для зручнасці Вольта надаў яму форму вертыкальнага цыліндру (слупа), які складаўся са злучаных паміж сабой кольцаў цынку, медзі і сукна, прамочаных кіслатой. Вольтаў слуп вышынёю ў паўметра развіваў напружанне, адчувальнае для чалавека.

Паведамленне аб адкрыцці было апублікавана ў лісце Вольта прэзідэнту Лонданскага Каралеўскага таварыства Бэнксу і зрабіла сенсацыю не толькі ў навуковым свеце. Напалеон запрасіў Вольта ў Парыж, асабіста прысутнічаў на дэманстрацыі вопыту, абсыпаў узнагародамі і ўшанаваннямі.

Дзякуючы гэтым першым батарэям пастаяннага току былі неадкладна зроблены два значныя адкрыцці:

  • Электроліз: у тым жа 1800 годзе Нікалсан і Карлайл расклалі ваду на вадарод і кісларод, а Дэві ў 1807 годзе адкрыў металічны калій.
  • Электрычная дуга. У 1803 годзе рускі фізік Васіль Пятроў стварыў самы магутны ў свеце вольтаў слуп, складзены з 4 200 медных і цынкавых кругоў, які развіваў напружанне да 2 500 вольт. З дапамогай гэтага прыбора яму атрымалася адкрыць такую важную з'яву, як электрычная дуга, якая ўжываецца ў электразварцы; а ў Расійскай арміі стаў ужывацца электрычны запал пораха і выбухоўкі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Спасский Б. И.. История физики. М., "Высшая школа", 1977.