Гемфры Дэві

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гемфры Дэві

Гемфры Дэві (англ.: Humphry Davy; 17 снежня 1778, Пензанс — 29 мая 1829, Жэнева) — англійскі хімік і фізік.

Праца[правіць | правіць зыходнік]

1799 Дэві адкрыў ап'яняльнае дзеянне закісу азоту, названая вяселяльным газам. У 1800 годзе Дэві прапанаваў электрахімічную тэорыю хімічнага сродства, пазней распрацаваную Ё. Берцэліусам. У 1807 г. атрымаў металічны калій і натрый электролізам іх гідравокісы, якія лічыліся нераскладальнымі рэчывамі. У 1808 г. атрымаў электралітычным шляхам амальгамы кальцыя, стронцыя, барыю і магнію. Незалежна ад Ж.Гей-Люсака і Л. Тэнара Дэві вылучыў бор з борнай кіслаты і ў 1810 г. пацвердзіў элементарную прыроду хлору. Дэві прапанаваў вадародную тэорыю кіслот, аспрэчыўшы погляд А. Лавуазье, які лічыў, што кожная кіслата павінна ўтрымліваць кісларод. У 1808—1809 гг. апісаў з'яву так званай электрычнай дугі (гл. дугавы разрад). У 1815 г. Дэві сканструяваў бяспечную руднічную лямпу з металічнай сеткай (гл. Лямпа Дэві). У 1821 годзе ён усталяваў залежнасць электрычнага супраціву правадніка ад яго даўжыні і сячэння і адзначыў залежнасць электраправоднасці ад тэмпературы. У 1803—1813 чытаў курс сельскагаспадарчай хіміі. Дэві выказаў думку, што мінеральныя солі неабходныя для сілкавання раслін, і ўказаў на неабходнасць палявых доследаў для вырашэння пытанняў земляробства.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Commons
Навуковыя і акадэмічныя пасты
Папярэднік:
Уільям Хайд Уоластан
Прэзідэнт Каралеўскага таварыства
1820—1827
Пераемнік:
Дэвіс Гілберт