Востраў Еўропа
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Еўропа фр.: Europa |
|
| Каардынаты: | |
| Краіна | |
| Плошча | 28 км² |
Востраў Еўропа (фр.: Île Europa) — невялікі востраў, які належыць Францыі, з плошчай 28 км², размешчаны каля ўзбярэжжа Паўднёвай Афрыкі.
Знаходзіцца ў Мазамбікскім праліве паміж Мадагаскарам і Мазамбікам. Акрамя невялікага вайсковага гарнізона і работнікаў метэаралагічнай станцыі, іншага насельніцтва няма. Амаль уся паверхня занятая лесам і мангравай расліннасцю. Вядзецца ахова птушак. На гэты востраў прэтэндуе Мадагаскар.