Кергелен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Порт-о-Франс зімой‎
Карта архіпелага Кергелен
Архіпелаг Кергелен — від з космасу

Архіпелаг Кергелен або Астравы Кергелен (фр.: Îles Kerguelen, Archipel de Kerguelen, афіцыйна — Archipel des Kerguelen альбо Archipel Kerguelen) — група астравоў у паўднёвай частцы Індыйскага акіяна (-49.25, 69,58333349°15′ пд. ш. 69°35′ у. д. / 49.25° пд. ш. 69,583333° у. д. (G)), якая складаецца з аднаго вялікага вострава і каля 300 маленькіх астравоў і скал.

Архіпелаг Кергелен — частка Французскіх Паўднёвых і Антарктычных Терыторый.

Адлегласць архіпелага да ўзбярэжжа Антарктыды складае прыкладна 2000 кіламетраў, 3,4 тыс. км — да Рэюньёна і каля 4,8 тыс. км да Аўстраліі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг быў адкрыты ў лютым 1772 года французскім мараплаўцам Івам Жазэ дэ Кергеленам. У 1776 годзе архіпелаг наведаў знакаміты Дж. Кук.

Астравы да пачатку XX стагоддзя выкарыстоўваліся як месца палявання на цюленяў і кітабойная база, пакуль жывёліны не былі прауктычна знішчаны.

У 1940 годзе на выспу здзейснілі высадку члены экіпажа германскага крэйсера «Атланціс». Адзін з маракоў загінуў падчас стаянкі ў выніку няшчаснага выпадку і быў пахаваны на Кергелене. Яго пахаванне завецца Самымі Паўднёвымі могілкамі нямецкага салдата.

З 1949 года на выспе вядуцца навукова-даследчыя працы, метэаралагічныя назіранні і запускі гукавых ракет(звычайна «Arcas», «Dragon» і «Eridan»). У 1970-х гг на выспе знаходзіцца станцыя спадарожнікавай сувязі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]