Міхаіл Васілевіч Ламаносаў
| Міхаіл Васілевіч Ламаносаў | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: |
вёска Мішанінская, цяпер — сяло Ламаносава (каля Халмогораў), Архангелагародская губерня, Рускае царства |
| Дата смерці: |
4 (15) красавіка 1765 (53 года) |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: |
прыродазнаўства, хімія, фізіка, мінералогія, гісторыя, філалогія, опта-механіка і інш. |
| Месца працы: |
Акадэмія навук і мастацтваў (c 1747 — Імператарская Акадэмія навук і мастацтваў) |
| Навуковае званне: |
акадэмік Пецярбургскай АН, |
| Вядомы як: |
вучоны-энцыклапедыст, заснавальнік Маскоўскага ўніверсітэта |
Міхаіл Васілевіч ЛАМАНОСАЎ (19.11.1711, в. Дзянісаўка, цяпер с. Ламаносава Халмагорскага р-на Архангельскай вобл., Расія — 15.4.1765) — расійскі навуковец-прыродазнавец, энцыклапедыст, хімік і фізік; увайшоў у навуку як першы хімік, які даў вызначэнне фізічнай хіміі, вельмі блізкае да сучаснага, і перадвызначыў шырокую праграму фізіка-хімічных даследаванняў[1][2]; яго малекулярна-кінетычная тэорыя цеплыні шмат у чым апярэдзіла сучаснае ўяўленне пра будову матэрыі — шматлікія фундаментальныя законы, у ліку якіх адзін з пачаткаў тэрмадынамікі[3]; заклаў асновы навукі пра шкло. Астраном, прыборабудаўнік, географ, металург, геолаг, паэт, зацвердзіў падставы сучаснай расійскай літаратурнага мовы, мастак, гісторык, прыхільнік развіцця рускай асветы, навукі і эканомікі. Распрацаваў праект Маскоўскага ўніверсітэта, пасля названага ў яго гонар. Адкрыў наяўнасць атмасферы ў планеты Венеры. Правадзейны член Акадэміі навук і мастацтваў (ад'юнкт фізічнага класа з 1742 года, прафесар хіміі з 1745 года).
Змест |
Біяграфічныя звесткі [правіць]
Вучыўся ў Славяна-грэка-лацінскай акадэміі ў Маскве (1731-35), у акадэмічным універсітэце ў Пецярбургу (1735), у Германіі (1736-41). 3 1742 у Пецярбургскай АН, прафесар хіміі (з 1745). 3 1748 працаваў у першай у Расіі хімічнай лабараторыі пры АН (створана па яго ініцыятыве), адначасова (з 1756) на заснаванай ім шкляной фабрыцы.
Акадэмік Пецярбургскай АН (1745), член расійскай Акадэміі мастацтваў (1763). Ганаровы член Шведскай (1760) і Балонскай (1764).
Навуковая дзейнасць [правіць]
Вёў навуковыя даследаванні па хіміі, фізіцы, астраноміі, геаграфіі, геалогіі, металургіі. Распрацаваў асновы карпускулярнага (атамна-малекулярнага) вучэння; малекулярна-кінетычную тэорыю цяпла і газаў, тэорыю колераў. Эксперыментальна даказаў закон захавання масы рэчыва ў хімічных рэакцыях (1756), сфармуляваў прынцып захавання матэрыі і руху. Адзін з заснавальнікаў фізічнай хіміі. Абгрунтаваў неабходнасць выкарыстання фізічнага метаду ў хіміі, даў фізічнай хіміі азначэнне, блізкае да сучаснага, напісаў «Увядзенне ў сапраўдную фізічную хімію» (1752). Прапанаваў канструкцыю шэрагу (каля 100) розных прылад, у т.л. аптычных. Адкрыў існаванне атмасферы на Венеры (1761). У працы «Першыя асновы металургіі або рудных спраў» (1763) апісаў уласцівасці металаў і тфакгычныя метады іх атрымання. Выклаў асновы тэорыі геалагічнага развіцця Зямлі і зямной кары. Растлумачыў паходжанне многіх карысных выкапняў і мінералаў. Быў кіраўніком Геаграфічнага дэпартамента. 3 яго ўдзелам складаўся геаграфічны «Атлас Расійскі». Даследаваў марскія льды і даў іх першую класіфікацыю. Выказаў ідэю аб важнасці для Расіі даследавання Паўночнага марскога шляху і асваення Сібіры. У 1755 па ініцыятыве М. Ламаносава створаны Маскоўскі універсітэт.
Напісаў фундаментальныя філалагічныя працы: «Кароткі дапаможнік красамоўства» (1748; першая русійская рыторыка), «Расійская граматыка» (1757; першая руская граматыка), «Прадмова пра карысць кніг царкоўных у расійскай мове» (1758; першая спроба рускай стылістыкі). На дакументальнай аснове склаў «Старажытную расійскую гісторыю ад пачатку расійскага народа да… 1054 года» (ч. 1-2, 1754-58, апубл. 1766), «Кароткі расійскі летапісец з радаводам» (1760), у якіх крытыкаваў нарманскую тэорыю. Вынайшаў і распрацаваў новы спосаб вырабу смальты для мазаік, заснаваў мазаічную майстэрню, у якой ствараліся партрэты, абразы, ландшафты («Вобраз Хрыста», 1753; пано «Палтаўская баталія», 1762-64).
Літаратурная дзейнасць [правіць]
Міхаіл Ламаносаў — адзін з пачынальнікаў новай рускай літаратуры, рэфарматар рускага вершаскладання. У «Лісце аб правілах расійскага вершаскладання» (1739, апубл. 1778) абгрунтаваў сілабатанічную сістэму вершаскладання. Стваральнік новых літаратурных жанраў, у т.л. рускай оды філасофскага і высокага грамадзкага гучання («На ўзяцце Хаціна», 1751, і інш.). Аўтар паэмы «Пётр Вялікі» (незавершаная, часткова апубл. 1760-61), трагедый у вершах «Таміра і Селім» (1750), «Дземафонт» (1752) і інш., вершаў на выпадак (надпісы, эпіграмы і г.д.). Яго сатыра «Гімн барадзе» распаўсюджвалася ў спісах (апубл. 1859). Асноўныя рысы паэзіі М. Ламаносава — грамадзянскасць, патрыятызм, пачуццё ўласнай годнасці паэта. Перакладаў Гамера, Вергілія, Авідзія і іншых антычных аўтараў.
Зноскі
- ↑ Погодин С. А. Ломоносов и химия XVIII века. // Вопросы естествознания и техники, 1962, выпуск 12
- ↑ Волков В. В., Вонский Е. В., Кузнецова Г. И. Выдающиеся химики мира. — М.: «Высшая школа», 1991. — ISBN 5-06-001568-8
- ↑ «Теоретические исследования М. В. Ломоносова по химии».— Фигуровский Н. А. Очерк общей истории химии. От древнейших времен до начала XIX века. М,: Издательство Наука, 1969
Бібліяграфія [правіць]
- Полр. собр. соч. Т.1-11. М; Л., 1950-83;
- Сб. ст. и материалов. Т. 1-9. М.; Л., 1940-91;
- Избр. произв. Л., 1990;
- О воспитании и образовании. М., 1991.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхаіл Васілевіч Ламаносаў
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 19 лістапада
- Нарадзіліся ў 1711 годзе
- Нарадзіліся ў Архангельскай губерні
- Памерлі 15 красавіка
- Памерлі ў 1765 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургскай губерні
- Постаці астраноміі XVIII стагоддзя
- Постаці астраноміі
- Постаці гістарыяграфіі
- Постаці расійскай гістарыяграфіі
- Постаці гістарыяграфіі XVIII стагоддзя
- Постаці фізікі
- Постаці расійскай фізікі
- Постаці фізікі XVIII стагоддзя
- Пісьменнікі Расіі XVIII стагоддзі
- Рускамоўныя пісьменнікі XVIII стагоддзі
- Паэты Расіі
- Рускамоўныя паэты
- Паэты XVIII стагоддзя
- Постаці хіміі
- Постаці расійскай хіміі
- Постаці хіміі XVIII стагоддзя
- Постаці расійскай геаграфіі
- Постаці геаграфіі XVIII стагоддзя
- Электрыкі Расіі
- Постаці расійскай электратэхнікі
- Постаці расійскай мінералогіі
- Постаці рускай філалогіі
- Постаці рускага мовазнаўства
- Вучоныя Санкт-Пецярбурга
- Постаці русістыкі
- МДУ
- Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Мастакі Расіі ў грамадскім здабытку
- Асобы на помніку «Тысячагоддзе Расіі»
- Выпускнікі Марбургскага ўніверсітэта
- Асобы на марках
- Ганаровыя члены Імператарскай Акадэміі Мастацтваў
- Мастакі-мазаічысты