Антон Паўлавіч Чэхаў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Антон Паўлавіч Чэхаў

Антон Паўлавіч Чэхаў (17(29).1.1860, Таганрог — 2(15).7.1904, Бадэнвайлер) — рускі пісьменнік, драматург, урач. Аўтар апавяданняў, аповесцяў і п'ес.

Аўтар твораў, якія сталі класікай сусветнай літаратуры і драматургіі.

[правіць] Беларускія пераклады

З 30-х гг. ХХ ст. яго апавяданні і п'есы сталі аб'ектам увагі беларускіх перакладчыкаў, сярод якіх — К. Крапіва, А. Якімовіч, В. Каваль і інш.

Найбольшую цікавасць выклікалі гумарыстычныя творы Чэхава, сярод позніх апавяданняў рускага навеліста асаблівай увагай перакладчыкаў карысталіся хрэстаматыйныя «Дуэль», «Палата № 6», «Печенег», «Крыжовник», «Человек в футляре» і г.д.

Раней, у 1910 годзе выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца» публікуе першы пераклад на беларускую мову чэхаўскага вадэвіля «Сватанне» у перакладзе Н. Чарноцкага.

У гэтым жа выдавецтве ў 1913 годзе выходзіць у свет вадэвіль «Мядзведзь». Адначасова газета «Наша ніва» публікуе пераклады апавяданняў «Пераадзетыя» (1910) і «Мянтуз» (1911).

У 1930 годзе з'яўляецца першая кніга апавяданняў Чэхава на беларускай мове «Смерць чыноўніка», у 1937 — першыя «Выбраныя творы».

Наступныя буйныя выданні на беларускай мове выйшлі ў 1946 і 1954 гадах.

У 1994 годзе ў серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» выйшаў новы том твораў рускага класіка на беларускай мове. Укладальнікам і адным з перакладчыкаў стаў Янка Брыль.

[правіць] Бібліяграфія на беларускай мове

  • Выбраныя творы: Аповесці, апавяданні, камедыя / Антон Чэхаў. — Мн.: Маст.літ., 1994. — 645 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры).
  • Каштанка: Для малод.шк.узросту / Пер. А.Якімовіча. — Мн.: Мастац.літ., 1973.
  • Выбраныя творы / Рэд.пер. Я.Брыль. — Мн.: Дзяржвыд БССР. Рэд.мастац.літ., 1954.
  • Выбраныя творы / А. П. Чэхаў. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1946. — 254 с.


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах