Вылячэнне Вартымея

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісус вылечвае сляпога Вартымея, Йохан Генрык Штовер, 1861

Вылячэнне Вартымея — евангельская падзея, адзін з цудаў Ісуса Хрыста. Кожнае з трох сінаптычных Евангелляў распавядае пра вылячэнне сляпога ў Ерыхоне, калі Ісус Хрыстос праходзіў праз гэты горад, незадоўга да Сваіх пакут.

У Евангеллі паводле Марка 10:46-52 апавядаецца пра чалавека па імені Варцімей (літаральна «Сын Цімея»), калі Ісус пакінуў Ерыхон, што робіць яго адным з нямногіх названых людзей, якіх цудоўным чынам вылячыў Ісус. У Евангеллі ад Матфея 20:29-34 апісваецца аналагічная падзея вылячэння двух сляпых за межамі Ерыхона, але не даецца ніякіх імёнаў. Нарэшце, у Лукі 18:35-43 кажацца пра аднаго неназванага сляпого, але месца падзеі падаецца на ўваходзе Ісуса ў Ерыхон.

Вылячэнне гэтых людзей складае другое з двух вылячэнняў сляпых людзей на шляху Ісуса ад пачатку яго падарожжа з Віфсаіды (Марк. 8:22-26) праз Ерыхон у Іерусалім. Цалкам магчыма, хоць і не дакладна, што Варцімей чуў аб першым ацаленні і ведаў аб дзеяннях Ісуса.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]